ТОП просматриваемых книг сайта:
Трыкутнiк караля. Яўген Аснарэўскі
Читать онлайн.Название Трыкутнiк караля
Год выпуска 0
isbn 9785005395023
Автор произведения Яўген Аснарэўскі
Жанр Приключения: прочее
Издательство Издательские решения
– Так, Мечык, – усміхаючыся сказала дзяўчына ў трубку.
– Прывітанне, – пачула яна ў адказ.
– Прывітанне.
– Я бачу, ты тэлефанавала, але мы з Уладзем не чулі. Елі, ага, – сказаў вясёлым тонам Мечык.
– Проста ёсць навіны.
– Якія?
– Сёння з раніцы мне патэлефанаваў Лiтвакас. Уяві сабе прафесар у Гародні…
– Вось гэта навіны, – здзіўлена сказаў Мечыслаў. – Ён табе тэлефанаваў? І што сказаў? Што ён хоча?
– Ён не патлумачыў, – адказала Віка.
– І?
– І цяпер я іду на сустрэчу з ім. Мы дамовіліся ў тры гадзіны, каля помніка Ажэшкі. Я ўжо даволі блізка да месца.
– Ты зусім не ведаеш, чаго ён можа хацець? Хоць, меркаваць тое нескладана. Праўда, як думаеш?
– Дакладна не ведаю, але выказаць здагадку сапраўды лёгка.
– Напэўна гэта звязана з артэфактамі.
– Так, напэўна. Ну што ж яшчэ яму можа быць трэба. Ён хоча нешта паведаміць па нашай справе і гэта, верагодна, будзе нам на карысць.
– Ці яшчэ нешта даведацца, – сказаў Мечыслаў.
– Я…
У гэты момант Віцы здалося, што наперадзе сярод тых людзей, што ішлі па вулiцы, стаіць нейкі чалавек, твар якога быў ёй знаёмы, але яна ніяк не магла ўспомніць, дзе яго бачыла. Ягоная знешнасць была такой невыразнай, што запомніць твар здавалася амаль немагчымым. Ёй прыгадалася, што падобны чалавек ужо ішоў за ёй аднойчы, ці ж ёй проста здалося, і ніякага чалавека не было, ні тады, ні цяпер.
– Алё, Віка, ты тут? – спытаў Мечыслаў, чуючы ў трубцы маўчанне.
– Так, – сказала дзяўчына спахапіўшыся.
Яна яшчэ раз пільна ўгледзелася ў чалавека, што здаўся ёй знаёмым, але ён проста стаяў і глядзеў на яе, а потым раптам усміхнуўся і памахаў дзяўчыне.
«Гэта проста нейкі мой знаёмы, але я яго зусім не памятаю» – пранеслася ў галаве гараздзенкi.
– Віка, з табой усё добра? – пачула яна пытанне Мечыслава.
– Так-так, – адказала Вiка, а сама падняла галаву і зноў угледзелася ў чалавека, які махаў ёй. Ён пайшоў дзяўчыне насустрач, але тут Віка ўбачыла, што махае і ўсміхаецца ён не ёй, а камусьцi за яе спіной.
– Тут проста нехта махаў мне, але аказалася, што не мне, – сказала Віка ў трубку.
– Ага, – крыху збянтэжана адказаў Мечыслаў.
– Я думаю, гэта выдатная магчымасць даведацца яшчэ пра нешта. Я, шчыра сказаць, згараю ад цікаўнасці. У Лiтвакаса ўніверсітэт і студэнты. І вось ён, атрымліваецца, усё кінуў і паехаў у Гродна. Хіба тут можна быць незацікаўленай?
– Ну так. Можа ты хочаш, каб мы з Уладзем пад'ехалі?
– Ну, я думаю, што спраўлюся. Магчыма, Лiтвакас і сам захоча пабачыць Уладзіміра, бо яны ж даўно знаёмыя і менавіта ён яго нам і парэкамендаваў. Калі ён захоча, то і вы з ім сустрэнецеся.
– Зразумела. Ну, тады стэлефануемся.
– Так, да пабачэння, Мечык.
Дзяўчына