Скачать книгу

цяністае месцейка. Людзей на пляцоўцы амаль не было. Некалькі падлеткаў на аэраскейтах гойсалі над сцежкамі і кветнікамі, кружляючы вакол скульптуры мяшчанкі і закаханага ў яе хлопца, які марыў ператварыцца ў птушку. Турысты закідвалі манетку ў музычны аўтамат, што адгукаўся песняй, сюжэт якой і ўвасобіўся ў згаданай скульптуры:

      Праўлесная дзяўчоначка, праўлесціла ты мяне,

      Жысць наша з табой няшчасная, што ўлюбіўся я ў цябе.

      Не жалаў бы большэ шчасця – сізы крылушкі сабе…

      Абстрагаваўшыся ад усяго, Руткоўскі уважліва зірнуў на капэрту і мусіў расчаравана прабурчаць:

      Дзед пасеяў з бабай лён,

      а ўрадзіла віка.

      Пісьмы носіць паштальён,

      А зладзюга – піку.

      На капэрце красаваў надпіс «Ministerul Afacerilor Interne» («Якая ўжо ж табе Марына!»). Паліцыя Канстанцы даслала афіцыйны дакумент аб выніках следства па факце здарэння.

      Дакумент паведамляў, што следства зайшло ў тупік («Ды няўжо!»), што новых сведак адшукаць не ўдалося («Хто б сумняваўся!»), што скрадзены мабільны тэлефон знайсці не атрымліваецца («І не трэба!»). Разам з тым, паліцэйскі чын запэўніваў, што следства не спыняецца, і абяцаў трымаць беларуса ў курсе, калі той сам пажадае («Пішыце пісьмы дробным почыркам»).

      Ягор паставіўся да клапатлівасці румынскай паліцыі з капкай іроніі. Дапускаў, што румынам хацелася захаваць перад ім аблічча. Сам жа лічыў, што стаў тады банальнай ахвярай звычайнага вулічнага злодзея. «Гоп-стоп, мы подошли из-за угла». Што праўда, смылела думка пра Ядранку і расказанае ёю прароцтва. Але зноўку шчарэпіцца за містыку не браўся, адганяючы смарагдавых мух здрадлівых подумаў. Бандэроль на пляцоўцы распакоўваць не схацеў. Па зваротным адрасе дапяў, што з Мінска даслалі гістарычны альманах, для якога ён некалі падаваў артыкул.

      Пасля выпіскі Руткоўскі яшчэ з тыдзень быў вольны ад працы. Ва ўніверсітэт не цягнула. Аднойчы ў жыцці яму выпала з паважнай прычыны пазбегнуць мітусні першага летняга месяца з сесіяй, генеральным тэставаннем і цэлай торбай іншых выкладчыцкіх радасцей. А вось прапускаць планаваныя на ліпень раскопкі археолаг не жадаў. Раскопкам здрадзіць не мог. І калі б яны меліся быць у чэрвені, то Ягор без ваганняў уцёк бы з бальніцы яшчэ да выпіскі.

      Удакладняючы пытанні з арганізацыяй раскопак, ён зрабіў пару-тройку важных тэлефанаванняў, прызначыў некалькі не менш важных сустрэч. Папярэдне справа выглядала так, нібыта ўсё добра і планам нічога не пагражала. Але навуковец даўно ведаў, што гэты выгляд можа быць падманлівым, што справа любіць свавольна пакаціцца да чорта лысага на рагатку, калі ўчасна не пракантраляваць усе звёны ланцуга пад назвай «Падрыхтоўка археалагічных раскопак».

* * *

      Праз пару дзён на сувязь выйшла Ядранка. Размаўлялі цэлую гадзіну праз антыскайп. Жанчына радавалася, што Ягора ўжо выпісалі, падзялілася навіной пра сваё павышэнне, асцярожна намякнула на верагоднасць прыезду ў Беларусь. Ягор стараўся быць

Скачать книгу