ТОП просматриваемых книг сайта:
Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч
Читать онлайн.Название Час Вогненнага Птушкалова
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7207-47-3
Автор произведения Кацярына Захарэвіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
Издательство Электронная книгарня
Крокі аддаліліся. Бразнула клямка на дзвярах, зарыпелі веснічкі. А Басі здавалася, яна чуе, як туп-туп-тупаюць цяжкія ногі па зямлі.
Зверху палілося святло.
– Выходзь, – прашаптала нарэшце па-роднаму мама, быццам баючыся, што нябачны жаўнер ці шпег падслухоўвае іх. Бася нягегла выкараскалася. Што карысці ад худзізны ды лёгкасці, калі зграбнасцю Лёс не надзяліў? Спачатку цюкнулася каркам аб столь, потым саданулася плячом аб рабро вечка і на апошніх прыступках ледзь не зляцела з лесвіцы ўніз на шматлікія збанкі ды шклянкі. Тут і жаўнераў ніякіх не трэба, сама калі не заб’ецца, то пакалечыцца як след.
Ранішняе сонца схавалі за шчыльнымі фіранкамі, яму заставалася толькі напаўняць пакой барвовым паўзмрокам. Бася збіралася прасядзець тут колькі неабходна, ловячы ўнутры і разбіраючы на драбніцы хваляванне перад магчымай небяспекай. Але хутка скончылася паветра, стала горача, суха і сумна. Пакой, на які ніколі не звяртала ўвагі, уявіўся турмой: звыклыя рэчы на звыклых месцах раздражнялі, заміналі, адбіралі прастору і паветра. Некалькі разоў напорвалася на зэдлік, камоду, ножку ложка і іншыя рэчы, якія цяжка не заўважыць. Мэбля, быццам адчуўшы Басін стан, вырашыла адпомсціць за ўсе гады непаважлівага карыстальніцкага стаўлення.
Мама час ад часу заходзіла, прыносіла ежу і навіны: па ўсім горадзе толькі і гутарак, што пра росшукі. Ад людзей чакалі радасці: як бяльмо на воку ім адметныя – перашкаджаюць жыць спакойна, адным сваім выглядам абражаюць. Ды звычайныя гараджане ставіліся па-рознаму. Хтосьці, вядома, злараднічаў: даўно варта гэтых нелюдзяў пахапаць. Было, праўда, і тое, што людзі заступаліся за няшчасных. Абаронцаў хапалі ў вязніцу. Большасць жа хоць і ведалі, што ім небяспека не пагражае (прынамсі, не павінна), а княскім жаўнерам усё адно не давяралі і маўкліва назіралі з-за кута: абы іх не схапілі.
Словы ахутвалі Басю, падхопліваючы сваёй музыкай, заварожваючы рухамі мамінага твару. Дачка і маці зусім непадобныя. Мама – невялікага росту, прыемна круглая: мяккія недаўгія рукі, колеру пазалеташняй травы валасы, маленькі круглы твар, на якім вылучаецца нос, што хавае пад сабой тонкія светлыя вусны. Такія твары называюць птушынымі, і праўда, мама падобная да верабейчыка. Яе дагэтуль лічаць прыгажуняй – жаніхі час ад часу ходзяць, нягледзячы на выродлівую адметную дачку. Дзяўчына кінула позірк у люстэрка, хоць за пятнаццаць гадоў жыцця вывучыла кожны міліметр свайго твару, кожную хібу сваёй постаці – задаўгой і худой, як жардзіна – заўсёды няма куды дзець ногі і рукі, на целе ганебна вылучаюцца часткі, якіх у нармальных дзяўчат быць не можа. Больш за іх Бася не любіла толькі свае валасы