ТОП просматриваемых книг сайта:
Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Читать онлайн.Название Дэманы доктара Глінскага
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Жадаю вам поспеху ў той нялёгкай справе, на якую вы пагадзіліся. Я рэаліст і разумею, з якімі цяжкасцямі нам усім давядзецца сутыкнуцца, але, у той жа час, веру ў тое, што ў нас усё атрымаецца.
Адпачывайце, Якуб, заўтра пачнецца доўгая дарога.
Шчыра ваш, Даніял.
P.S. Неабходная дробязь: асадку для падпісання дакументаў вы знойдзеце ў папцы. Гэта мая асабістая асадка, якой я карыстаюся шмат гадоў. Я веру, што яна прыносіць поспех. З гэтага часу яна ваша».
Я задуменна адклаў рукапісны лісток і выцягнуў усе дакументы з першай папкі.
Тэкст дэкларацыі быў надрукаваны на тоўстай дарагой паперы. Я адкрыў апошнія старонкі – тыя, на якіх павінны былі быць пастаўленыя подпісы. Маё імя сапраўды стаяла першым у спісе. Другім значылася проста «Даніял». Насупраць яго быў намаляваны мудрагелісты подпіс з мноствам завіткоў, разабраць якія для мяне не ўяўлялася магчымым.
У спісе было парадку сотні імёнаў, я знайшоў сярод іх прафесара Клаўса і Марка. Іх подпісаў пакуль не было.
Асадка сапраўды ляжала ў папцы з дакументамі. Гэта быў дарагі і масіўны чарнільны прыбор, выкананы са срэбра, пакрыты гравіроўкай. Я зняў каўпачок і, павагаўшыся некалькі секунд, расчарціў свой подпіс пад дэкларацыяй.
Выйшаўшы на кухню, я наліў сабе яшчэ каньяку, а затым вярнуўся з ім у кабінет.
Пасля гэтага я ўзяў у рукі тэкст дамовы і паглыбіўся ў чытанне.
У кантракце мая пасада была пазначаная як «Генеральны дырэктар праекта». Згодна з гэтым дакументам, я ж з’яўляўся і заснавальнікам арганізацыі. Яе статутны бюджэт дэклараваўся ў 52 мільярды долараў, актывамі з’яўляўся востраў Роса з будынкамі на ім, нерухомасць на астатніх астравах архіпелага, аўтапарк, шэраг водных судоў, самалёт «Falcone 900», матэрыялы і абсталяванне. У маё асабістае карыстанне перадаваўся дом на востраве Роса з мэбляй і абсталяваннем, а таксама электрамабіль. Мой заробак складаў адзін мільён сто пяцьдзясят тысяч долараў у год, якія павінны былі выплачвацца мне з трэціх крыніц. Я прысвіснуў, убачыўшы гэтую лічбу.
Дамова абавязвала мяне сфарміраваць і запусціць у працу шэраг праектаў у агучаных Даніялам напрамках, ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва распрацоўкамі і палітыкай арганізацыі, прызначаць і звальняць супрацоўнікаў праектаў, арганізоўваць правядзенне агульных сходаў – Асамблей – не радзей за два разы ў год. Я меў поўную фінансавую свабоду, што выяўлялася ў магчымасці ў любы момант пералічваць сродкі з рахунку праекта на любыя патрэбы без усялякай папяровай цяганіны. Даніял сапраўды вырашыў безумоўна даверыцца мне.
Змагаючыся з супярэчлівасцю адчуванняў, я ўпершыню ў жыцці паставіў свой подпіс адразу за абодва бакі дамовы – за працадаўцу і супрацоўніка.
У загадах аб стварэнні праектаў я распісаўся, практычна не чытаючы іх.
Што тычыцца дасье, то іх, трымаючыся парады Даніяла, я вырашыў адкласці да лепшых часоў, паколькі мае