ТОП просматриваемых книг сайта:
Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Читать онлайн.Название Дэманы доктара Глінскага
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– А вы самі?
– Па праўдзе кажучы, я не адмовіўся б ад бакала віскі.
– У такім выпадку, я да вас далучуся.
– Хочаце з ільдом?
– Не, чысты.
– Анна, прынясіце нам бутэльку віскі і лёд для мяне.
Сцюардэса пайшла. Гор праводзіў яе позіркам.
– Выдатная дзяўчынка. Лепшай сцюардэсы не знайсці. Яна заўсёды працуе на апярэджанне, ведаючы, што ад яе спатрэбіцца: паслугі повара, афіцыянта, сакратара або медсястры для хворага. Але што яшчэ больш мне ў ёй падабаецца, – яна не задае непатрэбных пытанняў.
– Адкуль яна?
– Амерыканка. Хоць яе продкі, калі не памыляюся, выхадцы з Літвы. Ёй дваццаць восем гадоў. Чатыры гады таму мы перавабілі яе з Дэльты, і з таго часу яна – неад’емная частка нашай паветранай сям’і.
Анна вярнулася назад з падносам, на якім стаялі запацелая бутэлька віскі і невялікая вядзерца са лёдам.
– Пляткарыце пра мяне, спадар Гор?
– Як звычайна. Расхвальваю вашы якасці, мая дарагая.
– Абед будзе гатовы праз пятнаццаць хвілін, доктар Глінскі. Спадзяюся, гэтая затрымка не моцна вас абцяжарыць?
– Не, што вы. Вялікі дзякуй.
Дзяўчына, міла усміхнуўшыся, вярнулася ў кухонны блок. Гор кінуў абцугамі ў свой келіх два кавалачкі лёду, адкрыў бутэльку і наліў сабе і мне.
– За вашу згоду, Якуб.
Я моўчкі глынуў.
– Тамім, усё, што вы мне расказалі, выдатна, але ж патрэбна велізарная арганізацыйная праца, каб наладзіць працэс, патрэбны кіруючы орган, савет дырэктараў або ўрад – як заўгодна. Як мы будзем кіраваць такой структурай, ды яшчэ і ва ўмовах сакрэтнасці?
– Вы ж самі ўсё распісалі ў сваім праекце. Мы не хочам ламаць вашу схему. Для пачатку будзе нейкі каардынацыйны орган, які наладзіць жыццё выспы Роса і збярэ першапачатковую каманду. Сюды будзе ўваходзіць зусім няшмат людзей: вы і яшчэ тры-чатыры чалавекі, якія ўжо цяпер працуюць на востраве. Акрамя таго, сувязь з вамі будзе падтрымліваць мой гаспадар, апасродкавана ён будзе ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Вашай першараднай задачай з’яўляецца пошук людзей, якія будуць працаваць над асноўнымі праектамі. Хтосьці з іх ужо супрацоўнічае з намі, у тым ліку некалькі выбітных спецыялістаў у галіне медыцыны, навукоўцы, занятыя ў распрацоўцы мадэлі энергазабеспячэння комплексу і сістэмы ачысткі вады. Астатніх трэба знайсці і ўгаварыць працаваць з намі менавіта вам. Калі асноўная каманда будзе сабраная, мы створым кіруючы орган – па вялікім рахунку, тую ж Генеральную Асамблею, дзе кожны будзе мець права голасу. Там будзе свой сакратарыят, у які вы ўвойдзеце па праве заснавальніка праекта, хутчэй за ўсё, там будуць таксама ўдзельнічаць і іншыя людзі, якія пачыналі ўсё з нуля, уключаючы, зразумела, і майго гаспадара. Прашу заўважыць, што ў яго будзе такое ж права голасу, як у астатніх, права ўносіць прапановы на абмеркаванне і права здымаць іх. На гэтым яго паўнамоцтвы заканчваюцца.
– Вы хітруеце.