Скачать книгу

ведаю, дзе знаходзяцца твае невядомыя выспы гмахаў, і хто праўдзівыя гаспадары цытадэляў, якія згубіліся ў серыяльным залюстраваннi.

      Я расцякаюся наэлектрызаванай лавай лаўпарада, прыдуманага здымаць напругу з людзей, каб тыя не псіхавалі ўсю астатнюю частку года.

      Я ўдзельнічаю ў традыцыйнай «агародніннай разборцы» на мосце паміж Фрыдрыхсхайнам і Кройцбергам.

      На баку апошняга, бо я патрыёт Кройцберга.

      Я губляюся ў натоўпе «швуляў» на Kristofer Street Day. Я да ашалеласці нашуся на свяце Кудамма.

      Я штурмую ў маскарадным натоўпе «карнавала дурняў» Галоўную Ратушу i чокаюся з бургамістрам келiхам пiва.

      Я зачараваны прыгажосцю берлiнак. Вось нясе сваё прыгожае і стройнае цела бялявая прынцэса крыві. Блакітныя вочы, вытанчаны рымскі профіль…

      Вось плыве чарнавокая жонка махараджы, міндальны разрэз вачэй у персідскай князёўны… Аліўкавыя твары і арліныя насы арабак… Стройныя, загадкавыя ванэсы мэй…

      Гэты горад – жывы падручнік гісторыі, тут вакол дыханне гісторыі. Архітэктура Берліна нагадвае палац, багацце якога збіралася бацькам, дзедам, прадзедам, прапрадзедам…

      У ночы, выфарбаваныя берлінскім блакітам, я раблю ся празрыстым і ўзбіраюся на крыштальныя хмарачосы Potsdamer Platz, каб адтуль паглядзець на начны горад.

      Уначы горад паступова пераходзіць у простыя формы, лёгкія і меладычныя. Душа Берліна прывідная і ледзь улоўная…

      Тут, наверсе, горад заліты цішынёй.

      Здаецца, што ўсё вакол – гэта дэкарацыі, спецыяльна створаныя для тваёй персоны.

      Толькі адгэтуль можна зразумець значэнне таго ландшафту, што разгортваецца пада мной. У мяне ўсюды вырастаюць вочы…

      Адгэтуль можна прагуляцца па небе, якраз зорак няма, ім не даюць узысці лазерныя пражэктары, якія малююць мудрагелістыя нябесныя графіці.

      Адсюль, уверх, ад зямных путаў, ветрам на крыло… Пылаючы мільярдамі агнёў начны горад.

      Натоўпы, якія наведваюць тэатр жыцця. Чарапічныя дахі, выкладзеныя, як даміно.

      Абыякавы працаўнік SBahn, натужна цягне сваё кадміевае целагусеніцу па спічастых рэбрах акведукаў і iмгненна кідае яго ў чорны горан падзямелля.

      Мiтуслiвая прымадона Fridrich Strasse, занадта какетлiвая, як накакаiненая прыгажуня, з яе бляскам вітрын, дзе стаяць чароўныя аголеныя бландынкі, чакаючы, калі ім прышпіляць рукі і надзенуць сукенкі.

      Бюргер Kudamm з натоўпамі, якія фланіруюць i радуюцца магчымасці адхапіць кавалачак ад гэтага торта жыцця.

      Гмахдзіцё «Banhaus»-стыля, у аснову якога былі пакладзеныя індустрыяльны прагрэс, дынамічнасць і ўрбанізацыя, ён стаў у свой час знакам мадэрнізму, антыподам вiльгельмаўскай эпохі. На вяршыні яго карона KaDeWe, дзе змесціліся адразу 1800 гатункаў сыру і 1500 каўбасаў…

      Погляд плыве па халодных, ганарлівых будынках – помніках глабальнай імперскай гісторыі, якія нясуць на сабе прускі след Шынкеля. Пампезны і манументальны неакласіцызм – любiмы стыль усіх дыктатараў…

      Блукаю ў бамбукавых гаях Тыргартэна, разганяю процьму трусоў, якія жывуць тут…

      Натыкаюся на месяц, ён у Берліне часта бывае па маранчавы

Скачать книгу