Скачать книгу

адчуць адмысловую энергетыку гары, якая, літаральна, заварожвае цябе з першых нотаў…

      Калі глядзіш з яе на Берлін, падаецца, што ты вялікае дзіця, а ўсё вакол – макеты дзіцячых цацак. Нібы хтосьці паваротам ключа запусціў гэта мернае цацачнае жыццё.

      Вагончыкі метро спяшаюцца з пункта А ў пункт Б і назад.

      Чалавечкі бачацца ў нямецкіх каўпаках, у паласатых панчохах і з парцалянавымі трубкамі ў роце.

      Падаецца, што і сам сусвет прыводзіцца ў дзеянне заводным ключом…

      Берлін, як на далоні.

      Тут не пульсуе сэрца вялікага горада, яго гулкія ўдары не даходзяць сюды.

      Не чуваць «рэйв» сірэн паліцыянтаў.

      Месца, дзе вы адчуваеце, як далёка зайшліся ў гісторыю…

      Куды ні кінеш погляд, усюды стрэхі – рой стрэх са сваімі грэбнямі, перакатамі, хрыбтамі, бародаўкамі і пухірамі.

      Званы ўжо сплюнулі клубок аморфных калыханняў набату, і нават усюдыісны «сі мінор» «хуткай дапамогі» не далятае сюды.

      Гара нараджае ўсе ноты цішыні.

      Адчуванне, што не ты глядзіш на горад, а горад на цябе.

      Паўсюль стаяць гмахi ў прыгожых карункавых сукенках, захоўваючы пад вэлюмам паветра чыстыя дзявоцкія перамогі і летуценні, якія нiколі не падманваюць.

      Уплеценыя ў тканіну часу шпiлі сабораў і цэркваў патанаюць у смузе, пакідаючы адчуванне фантому…

      Свет мастакоў Хайнрыха Цылле і Отта Нагеля. Першая думка: як хораша!

      Другая даганяе першую – гэта падарунак…

      Тут я хачу паспрабаваць абысціся без сваёй галоўнай зброі – метафары, якая перакладае рэч у слова, а слова – у знак. Метафара стварае ўмовы для скачка ў глыбіню – і змаўкае, калi даводзiць цябе да ўваходу, туды, куды можна прайсці толькі па адным.

      Стаю побач з помнікам перамогі над Напалеонам – цудам разбярства Шынкеля.

      Унізе грукоча па камянях вадаспад, праразаючы лясны гушчар. Тут шмат што нагадвае тэатральныя дэкарацыі.

      Прах стагоддзяў на рэштках сцяны крэпасцi раўніва захоўвае свае загадкі.

      Тут часта грукаталі гарматы. Змяняючы адзiнадна го, стаялі аўстрыйскія, швецкія, французскія і рускія артылерысты.

      Але сёння я не апісваю гісторыю гары, гэта «Lange Geschichte», як кажуць немцы.

      Лепш кінуць свой ровар уніз са стромкага схілу, паблізу прорваў, прапахлых грыбным водарам, скрозь тунель з вялізных чорных елак, дзе рэдкія промні сонца, якія прабілiся скрозь сеткі галінаў, слізгаюць у імглістым паветры па замшы каменнай сцяны…

      Успамінаецца Фелiнi: «Ніякая, нават самая дасканалая тэхніка перадачы святла не зможа сказаць больш, чым прамень святла, які прабіваецца скрозь лістоту».

      І сажалкі пад гарой, і смарагдавы лужок пакрыла апалая лістота…

      Увесь Кройцберг затоплены гэтым амлетам, і старыя камяні брукаванкі, і пляцы, і паркі, і каналы… і толькі флатылія беласнежных караблёў непадуладная яму.

      Ровар нясе мяне скрозь ціхую алею… кадмій зверху і знізу, вугальныя целы дрэваў застылі ў летаргічным сне, як салдаты на парадзе…

      Атмасфера сноў.

      Густое, як дзікі мёд, цягучае паветра.

      Раптам – жураўліны крык.

Скачать книгу