ТОП просматриваемых книг сайта:
Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Читать онлайн.Название Дзень Святого Патрыка
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7097-57-9
Автор произведения Ганна Севярынец
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
І пачалося. Марына перачытала, перагледзела і перавучыла на памяць усё, што можна было перачытаць і перагледзець у тыя бязгуглавыя часы. Ужо потым яна адшукала ў сеціве і біяграфію Ганны Какуевай, і фотаздымкі маленькай Веранікі, і той самы агульны фотаздымак, з якога быў выразаны нейкі вусаты незнаёмец, якога мы ўсе лічым Багдановічам… А тады інтэрнэту не было. Чытаем тыя праснакі, якія надрукаваныя ў падручніках, астатняе дадумваем. А закаханыя дзяўчыны – як прыгожа яны дадумваюць! Яе Багдановіч быў чароўным. І сапраўдным.
Менавіта таму Марына потым, у аспірантуры, і надалей, у навуковым жыцці, заўсёды адмаўлялася пісаць навуковыя тэксты розных жанраў па творчасці Багдановіча. Хіба што нарысы для беларускамоўных падлеткавых выданняў, пакуль яшчэ яны існавалі. Дзіцячае каханне, першае і адзінае на ўсё жыцце, сапраўднае, у якім не было ні расчараванняў, ні крыўдаў, ні непаразуменняў, каханне ўзаемнае, бо для каго ж яшчэ ён напісаў усе свае вершы, як не для яе, самай удзячнай і самай пільнай чытачкі. О, гэтыя вочы закаханай дзяўчыны! Яны бачаць чалавека такім, якім яго стварыў Гасподзь. Але ж з гэтага захапляльнага відовішча навуку не зробіш.
У Марыны былі ўласныя стасункі з кожным героем гісторыі Багдановіча.
Ці магла яна, напрыклад, добра ставіцца да Максімавага бацькі, Адама Ягоравіча?
Дарэчы, усе гэтыя літаратурныя мамы і таты, якімі яны ёсць у школьных падручніках, заўсёды падаваліся Марыне нейкімі кардонавымі. Нават такія жахлівыя адносіны, якія суправаджалі нараджэнне і маленства Лермантава, у падручніках заўсёды выглядалі салодка і глазуравана, нешта накшталт «не сышліся характарамі». Цяжарная ад прыгоннага конюха нешчаслівая Марыя Арсеннева, не вельмі пераборлівы ў сродках, нішчымны маёр Юры Лермантаў, які пагадзіўся схаваць ганьбу суседкі за нядрэнную ўзнагароду, трагічныя тры гады, якія павінны былі правесці побач гэтыя неблагія, але пакрыўджаныя лёсам людзі, нелюбоў, сваркі і нават бойкі… У такіх бацькоў і з’явіўся будучы геній – і менавіта таму ён геніем і вырас, напэўна. Але ж чамусьці дзецям прапануецца з маленства вучыць рознае хрэстаматыйнае трызненне.
Гэтак жа было і з Адамам Ягоравічам. Засвоіўшы з падручніка вобраз Максімавага бацькі, палымянага барацьбіта за беларушчыну, выбітнога навукоўца, тытана думкі і сынавага паплечніка, яна ўжо