Скачать книгу

тоўстага міліцыянера і нават не ад таго, што Стэльмах толькі што пры ўсіх расказаў сваю гісторыю і яму, безумоўна, паверылі, – Вінярскаму захацелася прызнацца ад жалю і скрухі, якія ён бачыў у вачах Сцяпанава і санітаркі, калі тыя на яго глядзелі…

      – Вы можаце ісці, – сказаў капітан, не падымаючы галавы, але ўсе зразумелі, каго гэта тычыцца, і санітарка выйшла, а следам, спатыкнуўшыся, бокам вылез Сцяпанаў.

      Міліцыянер скончыў агляд і павярнуў да следчага свой пляскаты, бы аладка, абыякавы твар.

      – Што, з кабінета ламалі? – спытаў следчы.

      – Адсюль. З сярэдзіны ўсё вывернута. На падаконніку нават следу няма.

      Міліцыянер зняў фуражку, абапёрся шырокай задніцай на падаконнік.

      Стэльмах (Іван Змітравіч зрабіў спробу ўстаць, капітан кіўком далоні паказаў, што можна сядзець), я буду зараз чытаць, а вы папраўляйце. I так, сёння, каля сямі нуль-нуль гадзін раніцы, вы адначасова з санітаркай Зінько Марыяй Зыгмундаўнай, полькай, 37-га года нараджэння, беспартыйнай, несудзімай, зайшлі ў свой кабінет і ўбачылі, што акно прачыненае…

      Так. Я яшчэ з двара ўбачыў, што нешта не тое, сэрца торгнулася. Я ж тут кожную трэшчынку ў сцяне ведаю, кожнае акенца – усё ж трыццаць гадоў, як хаджу гэтым дваром…

      Вы падышлі да падаконніка і ўбачылі, што выламаныя шпінгалеты. У кабінеце вы хавалі грошы… у якой колькасці?

      – Я называў ужо…

      – Паўтарыце яшчэ раз. Якімі купюрамі і ў якой колькасці?

      Амерыканскімі далярамі.

      У якой колькасці?

      Стэльмах чамусьці зірнуў на Вінярскага і другі раз за сённяшні ранак назваў суму. Вінярскі сядзеў, не ведаючы, на якім ён свеце. Галава балела і кружылася. Міліцыянер, пачуўшы суму, прысвіснуў.

      – Перад гэтым вы расказвалі пра грошы Вінярскаму, хірургу-асістэнту, больш пра месца знаходжання грошай ніхто не ведаў.

      – Ніхто…

      I ў вас ёсць падазрэнне, што грошы ўзяў менавіта Вінярскі. Вы хочаце ўзбудзіць супраць яго крымінальную справу?

      Так, – прашаптаў Стэльмах.

      Напішыце ўнізе – «з маіх слоў запісана правільна», і пастаўце аўтограф.

      Рука ў Стэльмаха так дрыжэла, што следчы прамовіў:

      – Спакойней, не вы ж укралі, а ў вас. Цудоўна… Вінярскі – імя, імя па бацьку. Год нараджэння, дата, месца. Нацыянальнасць. Хатні адрас. Ці былі судзімасці? Прыводы ў міліцыю?

      Атрымаўшы адказы, запісаў і, ні пра што больш не пытаючыся, падняўся з-за стала.

      – Пойдзеце з намі.

      Вінярскі торгнуўся назад, да сцяны, і міліцыянер адразу ж зрэагаваў: выпраміўся, прайшоў і стаў каля дзвярэй, насмешліва пазіраючы на яго.

      Я прашу вас, таварыш… (абвостраная прага ратунку падказала Вінярскаму, што трэба спадабацца капітану) таварыш палкоўнік!.. Выслухайце мяне!

      Дзеля гэтага мы вас і забіраем. У нас будзе дастаткова часу, – следчы зрабіў паўзу, – каб выслухаць вас.

      Паслухайце цяпер, я прашу! – замаліўся Вінярскі, жадаючы толькі аднаго: каб не ў гэтую вось хвіліну, яго павялі

Скачать книгу