Скачать книгу

бацькі, браты, жаніхі, мужы. Амаль усе, хто быў на наваселлі ў Пойндэкстэра, сабраліся тут.

      Прыехаў і сам плантатар, яго сын Генры, пляменнік Касій Калхаўн і дачка Луіза. Маладая дзяўчына была вярхом на крапчастым мустангу, які прыцягнуў да сябе агульную ўвагу на свяце ў Каса-дэль-Корва.

      Пікнік наладжваўся, каб аддзякаваць Пойндэкстэру за яго гасціннасць; маёр і афіцэры былі гаспадарамі, плантатар і яго сябры – запрошанымі. Для забавы гасцей вырашылі наладзіць паляванне на дзікіх коней – цудоўнае, рэдкае відовішча.

      Месцам для такога палявання магла быць толькі прэрыя, дзе вяліся мустангі,– міль за дваццаць на поўдзень ад форта Індж. Па гэтаму і трэба было адправіцца ў дарогу як мага раней і ўзяць дастатковую колькасць правізіі.

      Як толькі сонечныя промні зайгралі на люстраной гладзі Ляоны, удзельнікі пікніка ўжо гатовы былі адправіцца ў дарогу ў суправаджэнні дваццаці драгунаў, якім было аддадзена распараджэнне трымацца ззаду. Як і ў слуг, у іх быў свой праваднік, але не стары следапыт у выцвілай куртцы, у паношаным лямцавым капелюшы, вярхом на клячы, а малады коннік у маляўнічым касцюме, на цудоўным кані, несумненна дастойны быць правадніком такой вытанчанай кампаніі.

      – Пара, Морыс! – крыкнуў маёр, убачыўшы, што ўсе ўжо ў зборы. – Мы гатовы ісці за вамі… Лэдзі і джэнтльмены! Гэты малады чалавек вельмі добра ведае звычкі дзікіх коней. Ніхто ў Тэхасе не зможа лепш паказаць вам паляванне на іх, чым Морыс-мустангер.

      – Я не заслугоўваю такіх пахвал, – адказаў малады ірландзец, ветліва пакланіўшыся прысутным. – Я толькі абяцаю паказаць вам, дзе вядуцца мустангі.

      «Які ён сціплы!»—падумала Луіза, халадзеючы пры адной толькі думцы аб тым, чаму яна баялася верыць.

      – Паехалі! – скамандаваў маёр, і вясёлая кавалькада на чале з Морысам Джэральдам рушыла ў дарогу.

* * *

      Для жыхароў Тэхаса праехаць да снедання дваццаць міль на прэрыі – проста дробязь.

      He прайшло і трох гадзін, як кавалькада дасягнула мэты свайго падарожжа, якое прайшло зусім удала, калі не лічыць таго, што пад канец усе вельмі прагаладаліся.

      На шчасце, фургон з правізіяй не заставіў сябе чакаць, і яшчэ задоўга да поўдня ажыўленая кампанія размясцілася закусіць ў цені вялізнага дрэва на беразе Рыо-дэ-Нуэсес.

      Па дарозе нічога асаблівага не адбылося. Мустангер у ролі правадніка скакаў, як заўсёды, наперадзе; астатнія ўдзельнікі пікніка, не лічачы аднаго ці двух, амаль не заўважалі яго, за выключэннем тых выпадкаў, калі ён уражваў усіх сваім майстэрствам наезніка, лёгка пераскокваючы ручаі або яры, у той час як іншыя шукалі броду ці аб’язджалі перашкоду.

      Можна было б западозрыць яго ў хвальбе – у жаданні павыстаўляцца. Касій Калхаўн выказаў такую думку. Магчыма, што на гэты раз адстаўны капітан сказаў праўду.

      Але хто б стаў папракаць за гэта мустангера? Ці былі вы калі-небудзь на паляванні ў Англіі, дзе з усіх бакоў ганарыста ківаюць капелюшы з пёрамі і па траве цягнуцца шлейфы амазонак? Вы кажаце, што былі, і што ж? Будзьце

Скачать книгу