Скачать книгу

якія, таксама як і ён, перасяліліся ў паўднёва-заходні Тэхас; многія з іх праскакалі больш за сто міль вярхом, каб прысутнічаць на гэтай урачыстасці.

      Плантатар не пашкадаваў ні грошай, ні працы, каб надаць святу пышнасць. Бліскучыя мундзіры і эпалеты запрошаных афіцэраў, ваенны аркестр, цудоўныя старыя віны са склепаў Каса-дэль-Корва – усё гэта надавала балю бляск, якога яшчэ не бачылі на берагах Ляоны.

      Але галоўнай украсай кампаніі была чароўная дачка плантатара. Слава аб яе прыгажосці дасягнула Тэхаса раней, чым яна сама прыехала з Луізіяны, дзе лічылася першай прыгажуняй. Маладая гаспадыня дома з’яўлялася то тут, то там сярод гасцей, цудоўная, як багіня, з усмешкай каралевы на вуснах.

      Сотні вачэй былі скіраваны на яе: адны сачылі за ёю з захапленнем, другія – з зайздрасцю.

      Але ці была яна шчаслівая?

      Гэта пытанне можа здацца дзіўным, амаль недарэчным. У акружэнні сяброў, паклоннікаў, адзін з якіх быў даўно ўжо моцна закаханы, другія толькі пачыналі ўлюбляцца, – паклоннікаў, сярод якіх былі маладыя плантатары, адвакаты, якія толькі пачынаюць сваю кар’еру і ўжо вядомыя дзяржаўныя дзеячы, сыны Марса, што носяць зброю або нядаўна яе знялі,– ці магла яна быць шчаслівай? Толькі старонні мог задаць гэта пытанне – чалавек, не знаёмы з характарам крэолак, і асабліва з характарам Луізы Пойндэкстэр.

      У бліскучым натоўпе гасцей быў чалавек, які прагна лавіў кожны яе жэст і стараўся разгадаць яго значэнне. Гэта быў Касій Калхаўн.

      Ён хадзіў за ёю паўсюдна, і не на блізкай адлегласці, як цень, а крадком, непрыметна пераходзячы з месца на месца; наверсе, унізе ці прыпершыся ў кутку з выглядам прытворнай рассеянасці, ён ні на хвіліну не адводзіў вачэй ад чароўнай крэолкі, нібы сышчык.

      Як ні дзіўна, ён не звяртаў увагі на тое, што яна гаварыла ў адказ на кампліменты, якімі засыпалі яе кавалеры, чакаючы яе ўсмешкі,– нават сур’ёзнае заляцанне маладога драгуна Генкока як быццам не турбавала Калхаўна. Усё гэта ён слухаў без прыметнага хвалявання, як звычайна слухаюць размовы, якія не ўяўляюць ніякай цікавасці ні для сябе, ні для сяброў.

      I толькі калі ўсе падняліся на асатэю, Касій Калхаўн выдаў сябе: прысутныя не маглі не заўважыць таго ўпартага, дапытлівага позірку, якім ён сачыў за Луізай, калі тая падыходзіла да парапета і ўглядалася ў далечыню. Госці, што стаялі паблізу, падлавілі не адзін такі позірк, таму што не раз паўтараўся рух, які вызываў яго.

      Кожныя некалькі хвілін маладая гаспадыня Каса-дэль-Корва набліжалася да парапета і глядзела ўдалячынь, праз раўніну, нібы чагосьці шукала на гарызонце.

      Чаму яна рабіла гэта, ніхто не ведаў, і нікога гэта не турбавала. Нікога, акрамя Касія Калхаўна. У яго былі падазрэнні, якія мучылі яго.

      А калі па прэрыі ў залатых промнях заходзячага сонца замільгалі нейкія сілуэты і тыя, хто назіраў з асатэі, хутка распазналі табун коней, адстаўны капітан ужо не сумняваўся, што ведае, хто скача на чале гэтай кавалькады.

      Але яшчэ задоўга да таго, як табун прыцягнуў увагу

Скачать книгу