ТОП просматриваемых книг сайта:
Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Читать онлайн.Название Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1428-7
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
І вось уночы па загаду Завішы прывялі Ёсафа, узнятага проста з ложка, у адной кашулі, у Менскі замак – яго руіны засталіся там, дзе зліваюцца Няміга і Свіслач. Маршалак мовіў адно: не выйдзеш адсюль, пакуль не згатуеш зелле, якое верне мне маладосць. Дарэмна кляўся Ёсаф, што не пад сілу чалавеку павярнуць час назад, і чорныя коні бога Хронаса стопчуць любога, ніводзін смяротны не змусіць іх ступіць убок ад каляіны, выбітай на Шляху Продкаў. Нічога не слухаў Завіша. І ўзяўся Ёсаф за справу. Цэлы тыдзень шчыраваў ён у сутарэннях замка, выходзячы толькі для таго, каб паглядзець з вартавой вежы на зоры, і падслухаць іх размовы, і знізаць прывідныя каралі іх шляхоў… І аднойчы працягнуў Ёсаф маршалку бронзавы кубак, у якім дымілася падобнае да вадкага металу зелле… І не было пэўнасці ў ягоных вачах. Завішу давялося пажыць у каралеўскіх палацах, дзе нават падлога высланая здрадай ды атрутай, і ратуе толькі ўвесьчасная асцярога, і загадаў аптэкару: «Выпі сам. А заўтра, калі зелле не спадманнае, вып’ю я».
Ёсаф асушыў кубак. Аптэкара пасадзілі ў самы далёкі кут сутарэння і паставілі ахову. Назаўтра туды прыйшоў Завіша. І ўбачыў у зыркім святле паходняў, што з каменнай падлогі падымаецца незнаёмы стары… Ад поўначы да поўначы валасы Ёсафа зрабіліся сівымі, скура зжаўцела і зморшчылася, вусны, яшчэ ўчора ўладныя ды пульхныя, сцягнуліся ў нітку, спіна сагнулася…
У страшэнным гневе стаўся маршалак. Дарэмна Ёсаф крычаў, што не вінаваты, што проста не паспеў давесці да ладу свой напой… Завіша загадаў біць аптэкара няшчадна бізунамі і выпаліць на ягонай спіне і грудзях першыя літары ягонага імя і слова «здраднік». І заключыць у вежу да смерці, бо яна, зразумела, такому