Скачать книгу

ручка валізкі. Колы прыглушана засакаталі па стыках пліткі, загрузлі ў ворсе бэжавага дывана на пляцоўцы – я рванула валізку за сабой, кінулася наперад: дзверы кватэры былі адчыненыя.

      – Ужо іду! – прагучала знутры.

      Але я спынілася як скамянелая. Насустрач мне выйшла не цётка, а нейкая незнаёмая маладая кабета з каштанавымі валасамі. Яна была ў хатніх джынсах і белай маечцы-пола. Дый кватэра была не нашай – хоць за спінай у незнаёмай была відаць падобная секцыя цёмнага дрэва з расстаўленымі там кнігамі і вазонамі.

      – Э-э… добры дзень.

      І мне давялося збянтэжана тлумачыць, што я мела намер трапіць зусім у іншае месца – але, пэўна што, прамахнулася па кнопцы.

      – О-о, ну канешне! – пляснула рукамі кабета. – Вы выпадкова перайшлі на Ламбардскую лінію, вось яно што. З гэтымі ліфтамі трэба быць уважлівей – гэта ж сапраўдны лятальны апарат.

      Мне казалі, што я нікчэмная акторка; найцяжэй у мяне атрымоўваецца затойваць гнеў – у прынцыпе, ніколі. А тут я не магла схаваць неразумення.

      Незнаёмая нават засмяялася:

      – Ах, хвілінку, я вам усё патлумачу! Ды вы пакуль праходзьце, не саромейцеся. Ну і што, валізку пастаўце тут, у пярэднім пакоі.

      На працягу некалькіх наступных хвілін мяне паілі капучына з бісквітамі і тлумачылі прынцып дзеяння ліфтаў. Яны не проста могуць ездзіць гарызантальна, яны рухаюцца па каардынатах, паказаных на мапе. Прафан проста не зверне на яе ўвагі, але жыхары ведаюць, у чым уся справа. Назвы станцый сапраўды з’яўляюцца шыфрам. Таксама гэтыя ліфты служаць сродкам зносін паміж усімі хатамі элітнай пабудовы, выкананымі па адным вялікім праекце (прытым, што некалькі такіх хат знаходзяцца ў іншых гарадах).

      І распісвала яна мне ўсё гэта не проста так.

      – Вы ж сваячка сямейства Рыкардзі?

      – Так, – важна адказала я. Таму што «сямейства Рыкардзі» прагучала неяк вельмі значна.

      – Я ім зараз патэлефаную, папярэджу, – усміхнулася кабета, – і можаце адпраўляцца, зараз вы не згубіцеся.

      Яна набрала нумар на апараце, зробленым пад даўніну, і пачала штосьці казаць у трубку, я ўяўна ўлавіла цёплую сяброўскую атмасферу і прысутнасць донны Люсіі ў хаце (яна чамусьці адчувалася вельмі яркай), я паправіла валасы… І прачнулася. Рука была закінута на падушку, пальцы зарываліся ў валасы, як грэбень. За акном віднела, але ўсё яшчэ гарэў гэты ліхтар, які то згасаў, то запальваўся і змяняў колер.

      Ну вось, я так і не трапіла да сваякоў, не прывіталася з найяснейшым сямействам і не абняла самога Аўгуста…

      Ну й добра. Нічога страшнага. Зараз я дакладна ведаю, што, калі моцна захачу, магу вярнуцца.

      5. Дзяўчаты з запалкамі

      Я б не задумвалася і прапускала міма сябе многія рэчы, калі б толькі іншыя людзі не надавалі ім такой пільнай увагі.

      Спачатку ігнаруеш, бяжыш па сваіх справах, між іншым адзначыўшы штосьці ці нават уразіўшыся, але – перамагае лёгкасць, павярхоўнасць, безуважлівасць, так што нават уражанні твае рассейваюцца, як дым.

      Але

Скачать книгу