ТОП просматриваемых книг сайта:
Мой цвік (зборнік). Аляксей Палачанскі
Читать онлайн.Название Мой цвік (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7021-46-8
Автор произведения Аляксей Палачанскі
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Издательство Электронная книгарня
З дзікім гіканнем несліся дзяды па пустой вуліцы, а жоўты кавалак сыру бег за імі і смачна пасміхаўся.
Мой цвік
У мяне ёсць цвік. Я знайшоў яго аднойчы, калі шукаў пульт ад тэлевізара. У той дзень я ляжаў на канапе, як звычайна, апусціўшы руку ў міску з семкамі, праглядаў усё, што мне паказвалі: надвор’е, навіны, серыялы. Але ўсё гэта ліпла да мяне, назапашвалася ўсярэдзіне, каб аднойчы там скончылася вольнае месца, як на дыску. І калі гэта адбылося, я не змог больш нічога ўспрымаць і пачаў ліхаманкава шукаць пульт. Ім даўно ніхто не карыстаўся, я знайшоў яго пад канапай, запылены, у парванай плёнцы. Я стаў на калені і памкнуўся ўзяць яго, але тут жа здрыгануўся – нешта балюча ўкалола палец. Асцярожна я выцягнуў з-пад ложка доўгі іржавы цвік – сантыметраў на дзесяць.
Я сеў на канапу і круціў яго ў руках, мне было прыемна гэта рабіць, адчуваць форму, даўжыню, шурпатасць іржы. Я прагнуў дзейнасці. Пустэча перапаўняла мяне – я змог адчуць гэта адразу, як выключыў тэлевізар. Цішыня была нязвыклай, крыху бянтэжыла, у ёй я адчуваў сваю бескарыснасць. Я быў чалавек без справы, без дасягненняў. Не было нічога, думкі аб чым прынеслі б мне задавальненне, акрамя, мабыць, майго цвіка. Гэта быў мой адзіны інструмент і я пачаў думаць, што мне з ім зрабіць. Напэўна, менавіта ў той момант я вырашыў змяніць сваё жыццё, пакінуць нейкі след сваім нашчадкам, прынесці карысць грамадству. Я стаў свядомым чалавекам.
Так я выправіўся ў падарожжа з адным цвіком у руках. Гэта быў пераломны дзень у маім жыцці, я вырашыў стаць лепшым, высакародныя намеры ўзносілі мяне ў завоблачныя вышыні, я верыў у сябе, верыў у будучыню і ў штосьці яшчэ. Вырваўшыся са сваёй кватэры, з гэтай клеткі, у якой згасае паэтычнасць чулай натуры, я адчуваў сябе здольным на многае, выпрастаўшы спіну, убачыў перспектывы, гарызонты расхінуліся, ва ўсе бакі разыходзіліся промні майго натхнення, рознакаляровай чарадой брылі магчымасці, як караван з неверагоднай казачнай краіны, а наперадзе раскінула свае ўсеабдымныя крылы мая грандыёзная будучыня. А над усім гэтым клічнікам узвышаўся мой цвік, як знак свабоды альбо перамогі.
Перш за ўсё я пайшоў на будоўлю, каб паказаць свой цвік, аддаць яго на карысць грамадства. Доўга шукаць не давялося, я адразу выйшаў на нейкую перспектыўную будоўлю, з планамі на шчаслівыя сем’і і дзетагадоўлю. Мне адразу захацелася быць датычным да гэтага і я звярнуўся да будаўніка. Але ён толькі лаяўся, крычаў, а пасля паклікаў сваіх сяброў, і яны адправілі мяне ў краму. Але ў краму я не пайшоў, бо разумеў, што дабра з гэтага не будзе, і рэалізавацца мне там будзе цяжка.
Няўдача мяне не збянтэжыла, і я пайшоў далей, бо які ж ты чалавек, калі пасуеш перад няўдачамі. Я ўвайшоў у лес і знайшоў там гурму маладых людзей, якія нешта ладзілі між дрэў з вяровак і жэрдак. Падышоў да іх і запытаў: “Хлопцы, ці патрэбны вам цвік? Здаецца, для вашых буданоў ён быў бы вельмі дарэчы”. Хлопцы неяк дзіўна паглядзелі на мяне, а старэйшы з іх адказаў: “Мы – скаўты. Мы будуем жыллё без цвікоў”. Я зразумеў і пасунуўся далей.
Я прыйшоў