Скачать книгу

якія гуляюць па садзе, смяюцца… можа, нават цалуюцца. Няўжо ў іх быў раман? Але ў чараўніка ж была вялікая сям’я, і ў прабабулі – дачка… Як жа так? Няўжо яны сустракаліся таемна?

      Я мучылася здагадкамі больш за два тыдні. Мне трэба было ведаць праўду. Як ні круці, прабабуля і сэр Лемюэль-старэйшы – гэта частка маёй сямейнай гісторыі, і так абдзеленай падрабязнасцямі. Я не ведала нічога пра сваю маці, я не ведала нічога пра сваю прабабулю, а пра сваю бабулю – толькі тое, што яна дазваляла мне ведаць. Яна любіць каву, не карыстаецца парфумай, з раніцы да ночы поркаецца з раслінамі ў садзе. Але пра што яна думае дні напралёт, пра што яна марыць, чаго баіцца? І чаму яна так ненавідзіць Грымсвотна? У мяне назапасілася столькі пытанняў! І я не вытрымала.

      Бабулю я знайшла ў садзе, яна збірала венгерку ў вялікі кошык. Сёлета было багата сліў і абрыкосаў. Узімку не давядзецца купляць сухафрукты для каляднага кекса. А марынаваныя слівы, о, калі б вы толькі пакаштавалі! Мы падаём іх да мяса, і яшчэ не было выпадку, каб хтосьці з гасцей застаўся незадаволены і не спытаў дабаўкі. Незадаволены ўсе толькі тым, што бабуля адмаўляецца раскрыць рэцэпт. Здавалася б, прасцей простага: воцат, цукар, карыца, гваздзіка, але ў бабулі выходзіць дзівосны соус, у меру востры, у меру кісла-салодкі, тонкі і далікатны, а ў сябровак цёткі Аўгусты атрымліваецца то сіроп, то ўзвар, то неядомая кісляціна. Колькі разоў цётка і Эма прапаноўвалі бабулі дапамогу, каб выведаць рэцэпт, але бабуля непахісная. Фамільны сакрэт марынаваных сліў яна згодна перадаць толькі мне. Бачыце, усё-ткі мне ёсць чым ганарыцца.

      Згледзеўшы мяне, бабуля нахмурылася. Сарвала яшчэ некалькі сліў і рушыла насустрач. Моўчкі мы прайшлі на кухню. Сталі перабіраць і мыць слівы: якія цвярдзейшыя, тыя марынаваць, самыя сакавітыя – сушыць, а самыя клёклыя ды пераспелыя – на слівавы мармелад. Некаторыя людзі называюць мармеладам мяккія жэлейныя цукеркі, абсыпаныя цукрам. Але ў нашым доме мармелад – гэта густое варэнне, яго можна намазваць на хлеб ці рэзаць пласцінамі і есці з сырам. Слоічак бабулінага мармеладу – жаданы падарунак. Але мы, бессаромныя абжоры, амаль усе бабуліны саленні ды варэнні з’ядаем самі.

      – Я разглядала прабабчыны вышыўкі, – сказала я, выцягваючы костачкі са сліў.

      – Угу, – кіўнула бабуля рассеяна, адмяраючы цукар для марынаду.

      – На прабабчыных вышыўках – сад Грымсвотна, – працягвала я.

      – Угу, – кіўнула бабуля зноў.

      – Прабабуля часта бывала там, так?

      – Не так ужо і часта, – адказала бабуля, адкаркоўваючы новую бутэльку воцату.

      – Напэўна, прабабуля і сэр Лемюэль былі добрымі сябрамі?

      Бабуля праліла воцат, грукнула бутэлькай аб стол і павярнулася да мяне, упёршы рукі ў бакі.

      – Палюбоўнікамі яны былі, дзетачка, палюбоўнікамі! – голас яе быў такі ж кіслы, як і водар воцату, што плыў па кухні. Бабуля відавочна не ўхваляла адзюльтэр. Я, увогуле, таксама, толькі калі адзюльтэр не адбываўся сто

Скачать книгу