ТОП просматриваемых книг сайта:
Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова
Читать онлайн.Название Гняздо-2 (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7021-99-4
Автор произведения Паліна Качаткова
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Наконт «п’яны» я не ўпэўненая. Але пах быў, быццам бы чалавек побач, а нікога не было.
Сухая марская зорка ў акварыуме на імгненне нагадала калядную зорку, але толькі на імгненне. І яна згадала, што некаторыя віды марскіх зорак выварочваюць свой страўнік вонкі, каб ахутваць і пераварваць ахвяру-малюска.
– Гэта кватэра… можна сказаць, што гэта кватэра нумар нуль, нумар адзін на ёй з’явіўся якраз перад тым, як вы з’явіліся ў гэтай кватэры.
– Кватэра нумар нуль?
– Так, былі такія кватэры… дзе людзі, якія супрацоўнічалі з КДБ, сустракаліся са сваімі куратарамі.
– У кватэрах? Навошта?
– Для таго, каб ніхто не заўважыў. Чалавек сярод белага дня не заходзіў у будынак КДБ, а паварочваў у арку, забягаў у пад’езд і – шмыг у першыя ж дзверы. Ці мала хто да каго ідзе, можа ў госці, можа па справах.
– Так, па справах.
– І гэта кватэра была менавіта такая, пакуль не з’явіліся вы, і ведаеце што, я зраблю вам падарунак.
– Ой, што вы, што вы, не турбуйцеся.
– А гэта і не зусім мае падарункі, гэта дарункі ад Фрыдрыха Фрэбеля. Для развіцця дзіцяці ў самым раннім веку Фрэбель прапанаваў шэсць «дарункаў». Першым з’яўляюцца мячыкі.
– А для чаго яны, мячыкі?
– Каб выхавацель мог паказваць дзіцёнку мячыкі рознага колеру, развіваючы такім чынам яго здольнасць адрозніваць колеры. Разгойдваючы шарык у розныя бакі і прыгаворваючы «наперад-назад», «угару-ўніз», «направа-налева», выхавацель знаёміць дзіця з прасторавымі ўяўленнямі. Паказваючы шарык на далоні і хаваючы яго, прыгаворваючы пры гэтым: «ёсць мячык – няма мячыка», знаёміць дзіця са сцвярджэннем і адмаўленнем.
Суседка працягнула ёй невялікія мяккія ваўняныя мячыкі, пафарбаваныя ў розныя колеры – чырвоны, памаранчавы, жоўты, зялёны, сіні, фіялетавы (гэта значыць колеры вясёлкі) і белы. Кожны мячык-шар – на матузку.
Яшчэ з лесвіцы яна ўбачыла, што каля яе кватэры стаіць чалавек у зімовым строі рыбака са скрыняй з прыладамі і пакункам з прадуктамі. Быццам бы нічога не змянілася, усё, як запланавалі.
Школа № 26
Маньяк у доме «Палітпроса»
«Дом палітпроса» – дом палітычнай асветы, скарочаны варыянт ад расейскага «дом политпросвещения». У часы развітога сацыялізму, якія пасля былі названыя часамі застою, кожныя два тыдні ў Гомелі нас са школы па вечарах вадзілі ў абавязковым парадку ў Дом палітпроса – на лекцыі пра міжнароднае становішча. Доўгімі восеньскімі вечарамі туды ж заганялі яшчэ шмат дзяцей з іншых гарадскіх школ. Зала вялікая, крэслы чырвоныя, мяккія. Лекцыі найнуднейшыя – пра сіянізм, пра амерыканскую ваеншчыну і барацьбу за мір у СССР. Чыталі лекцыі памятыя дзядзечкі з трыбуны – мала што разабраць было. І слухаць нецікава – тады прамовы з такім зместам ліліся з радыё, з тэлебачання, з газеты «Правда», якую нам даводзілася чытаць, рыхтуючыся да штотыднёвых палітінфармацый у класе. Быў набор словаў, які прагаворваўся як бы міма свядомасці, але… відаць, трапляў