Скачать книгу

і паплыў. А душа ўсё ўглядалася ў ваду – чакала, каб яшчэ што ўпала ці, наадварот, вынырнула. Не дачакаўшыся, уздыхнула цяжка і паляцела да жытла Цмока. Шлях да яго выпалены, заліты атрутнымі цмокавымі кроплямі – не прайсці, толькі даляцець можна. У Цмока камфортнае жытло: зверху горны валун, пад ім пячора. Дзверы жалезныя, і ўсё ў самой пячоры металёвае. Глыбока ў сутарэннях цмок хаваў скарбы авіякатастроф, якія сам і арганізоўваў. І яшчэ захоўваецца там каністра з ВЕРАЙ У АГУЛЬНУЮ СПРАВУ ў выглядзе вадкасці. Душа выпакутавала права на адкрытую сутычку з Цмокам. Цмок адчуў, што ў паветры лунае штосьці нязведанае, ён рушыў наперад. Тут меланхалічная душа апынулася над цмокам і ўжо занесла меч, але хваля расчаравання, якая сыходзіла ад яе, узняла Цмока ў паветра, патрымала некалькі імгненняў і адпусціла, кінула на зямлю. Ён спрабаваў устаць, яшчэ шкрабаў пясок кіпцямі, пускаў дым, але хутка зразумеў, што ўжо не давядзецца таптаць яму курынымі лапамі траву і арганізоўваць авіякатастрофы. І тады запытаўся Цмок у самотнай душы: «Хто ты? Якога роду? Бо трэба мне ведаць, праз каго скончылася жыццё маё». А душа адказвала: «Невядома мне імя маё, роду не маю я і нічога не чула пра продкаў сваіх». Тады Цмок сказаў так: «Навошта хлусіш мне? Ужо канаю я. Кожны мае імя і род. Адкуль ты?» Бязважкая душа апусцілася на траву: «Я памяці не маю…» І апошні раз сказаў Цмок: «Я ведаю, што толькі моцны дух мог перамагчы мяне. Дзіўна, што гэта ты, хто жыве без памяці, але, відаць, слаўны род маеш, бо я канаю…» У бязмежным нябесным прасторы праплыла хмара, скончылася Цмокава жыццё. Душа блукала ў падземных сховішчах, скарбы авіякатастроф яе не цікавілі, яна шукала тую самую каністру. Знайшла, выцягнула на свет і паляцела. Душа ляцела, вярталася, было шэсць гадзін раніцы, па радыё зайгралі гімн СССР».

      Сацыяльны сертыфікат і Пекла

      – Ты ездзіш сама на машыне? – пытаюся ў сяброўкі.

      – І не збіраюся. Навошта мне, я роварніца і цягнікоўка.

      – Ёсць жа людзі… А то цяпер як не на машыне – то не чалавек.

      – Ай, навошта ў гэта гуляць? Гэта такі сацыяльны сертыфікат. Калі за трыццаць – хата, дача і машына. За сорак – кіроўная пасада. У пяцьдзясят – пышны юбілей з морам кветак і шырокія сувязі. Шэсцьдзясят–семдзесят – вялікая пенсія. Восемдзесят – вялікі помнік на Маскоўскіх могілках.

      – Можна скараціць і зрабіць помнік у пяцьдзясят, ці ў трыццаць – яшчэ лепей, не трэба імкнуцца нават да кватэры – дамавіна.

      А яна мне:

      – Я так і думала, што дамавіна будзе маім першым уласным жытлом.

      Сацыяльныя ролі і сацыяльныя маскі. За празмернай весялосцю і жартаўлівасцю хаваецца ўнутраная істэрыка. За стрыманасцю – шалёнасць. Часцей за ўсё сканчаюць жыццё самагубствам людзі знешне паспяховыя і забяспечаныя, пакідаючы пасля свайго сыходу толькі пытанні, чаму і як такое магло здарыцца. Сыходзячы, сваё ўнутранае пекла яны забіраюць з сабой.

      Яшчэ адна мая сяброўка тлумачыць самазабойствы паспяховых людзей так: «Нейкія моцныя пакуты адчувае чалавек такі – і прыемныя

Скачать книгу