ТОП просматриваемых книг сайта:
На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа
Читать онлайн.Название На крок назад, на дзень наперад (зборнік)
Год выпуска 2013
isbn 978-609-8075-17-5
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Але я не зайшоў, я забыўся. Мне сорамна, але я забыўся пра яго, будучы тым вечарам у гасьцях у сябровак, дзе было шмат каньяку й сэксу. Я зусім ня думаў пра яго.
Потым, празь некалькі месяцаў, я ўбачыў яго яшчэ раз. Убачыў са сьпіны, ён ішоў па вуліцы, зьлёгку кульгаючы, але, як заўжды, выразна й прама, як быццам у той момант ён музыцыраваў. У мяне не хапіла духу падысьці да яго, я ня ведаў, што яму сказаць. Так я яго і захаваў у сваім сэрцы – экспрэсіўнага армяніна, генія й сябра, яму тады было… шмат яму было, восемдзесят, дзевяноста, сто, а можа і некалькі соцень год.
6
Колькі памятаю дзяцінства, заўсёды бачу сябе на баскетбольных пляцоўках. Яны не былі заасфальтаванымі, таму ўжо празь некалькі хвілін цяжка было адрозьніць, хто за каго гуляе, бо пясок і пыл раўнамерна пакрывалі як адзеньне, так і скуру, але я ніколі не спыняўся гуляць, нават калі пясок захрасаў у горле й носе.
Мяне моцна прыцягваў гэты спорт, асабліва калі я непадалёк ад дома знайшоў пляцоўку, дзе баскетбольны кошык вісеў надта нізка і я мог забіваць мячы зьверху, павіснуўшы ў паветры.
Мы зь сябрамі часта сутыкаліся з панкамі, тады я ня быў яшчэ ані мэталістам, ані панкам, таму нас яны віталі нявесела і часьцей за ўсё псавалі нам гульню тым, што ўсчыналі бойку, і ўсё сканчалася аднолькава: мае сябры давалі дзёру з пляцоўкі, а я заставаўся сам-насам зь імі, бо ня мог я зьбегчы на вачах сваёй дзяўчыны альбо, што яшчэ горш, кінуць яе адну. Таму атрымліваў некалькі разоў у вока… Праз колькі часу нас перасталі чапаць, але для сваёй сяброўкі я ўжо пасьпеў стаць тым самым безнадзейна слабым хлопцам, якога могуць адлупцаваць нават нейкія там панкі з вайсковымі папругамі ў рукох, з бліскучымі зоркамі на мэталічнай спражцы, якая глядзела вонкі й часта цэліла ў твар… Я зь ёй не спрачаўся, а толькі крыўдаваў на зьбеглых сяброў.
Аднойчы я нарэшце вырашыў далучыцца да якой-небудзь падлеткавай баскетбольнай раённай каманды й разам зь імі трэніравацца, бо гэта бясьпечна й надае больш практыкі ў зімовы час. Такім чынам, я на тры гады патрапіў у спартовы баскетбольны клюб, дзе трэнэр знаходзіла мяне надта пасьпяховым у далёкіх кідках. Я бываў на ўсіх спаборніцтвах, мяне выпускалі на пляцоўку толькі ў другім тайме, бліжэй да канца. Я не прымаў удзелу ў разыгрываньні мяча пад кашом, бо з ростам мэтар шэсьцьдзесят сем гэта нейкае глупства, я проста чакаў пасаў каля трохлічбавай рыскі і, калі атрымліваў мяч, хуценька забіваў. Мы някепска рухаліся, перамагаючы розныя каманды, і нават мусілі змагацца на гарадзкіх спаборніцтвах у наступным годзе, але чамусьці школьныя заняткі перанесьлі зь першай на другую зьмену, і зразумела, што, калі ідзеш на заняткі а палове трэцяй дня, ніякага часу на штосьці іншае не застанецца, і калі б