Скачать книгу

сунуўся, а недзе сярод поля галасіла Галоска-галасніца. Бегала ад мяжы да мяжы, шукала сваё дзіця, убівалася па ім. Галасніца была сваёй Княжбору, яе ведалі. Яна прыспала хлопчыка, прыдушыла ў сне і са скрухі павесілася. Пахавалі яе, але і ў зямлі не ведала яна спакою, усю ноч напралёт шукала свайго сына. Галоску княжборцы шкадавалі і любілі. Яна была як за лекарку ў Княжборы, лячыла княжборскіх дзяцей, калі сурочыць іх хто ці напалохае, пазбаўляла ад прастрэлу і шчацінкі, як толькі выпадала раса, пачуўшы Галасніцу, княжборскія маладзіцы хапалі сваё неспакойнае дзіця і беглі ў поле, на мяжу, пакідалі яго ў разорцы на мяжы, адыходзіліся самі крыху ўбок, чакалі, калі Галасніца знойдзе яго і прагоніць хваробу. I Галасніца знаходзіла, заціхала, супакойвалася сама і супакойвала дзіця. Маці забірала яго, кланялася нізка Галасніцы. I тры дні пасля гэтага Галасніца маўчала, тры дні не чуваць было яе жалобнага і скрушлівага голасу. А Жалезны Чалавек хадзіў і хадзіў, не зважаючы на надвор'е. Не баяўся ён ні дажджу, ні пылу, не пакідаючы і слядоў, ішоў у дуброву, і ўсю ноч стагналі і тужліва шумелі веццем дубы. На світанні толькі супакойвалася дуброва.

      – Няйнакш хтосьці з сваіх і Жалезны гэты чалавек, – гаварылі княжборцы. – Жывы нехта, няймецца камусьці жывому, таму што сярод тых, хто памёр, не ведаем нікога настолькі грэшнага ці настолькі святога, які і не адзываецца, і знаку нам не падае.

      Але як толькі княжборцы пераехалі на новае месца, адчапіліся ад іх і Галоска-галасніца, і Жалезны Чалавек. З'явіліся апошні раз перад вайной ці то ў вайну, але не на доўга. Прыгадалі былое княжборскія маладзіцы, пацягнуліся з дзецьмі па мяжу, толькі дарэмна: нікому не дапамагала тады Галоска. Мо княжборцы і забыліся б пра іх. Але вось знішчылі дуброву, і зноўку ўсчаліся над палямі галашэнні, задрыжалі ў хатах вокны, зноў пачаў хадзіць па вясковай вуліцы Жалезны Чалавек. Гады два таму назад бачыў яго ў сваім дубняку і Цімох Махахей, як Барздыку бачыў сёння раніцай, зусім блізка падышоў ён да яго цяпельца і спыпіўся, нібыта адліты з медзі. Спыніўся і пачаў урастаць у зямлю, спакваля, паціхеньку так. Урос па калена, і далей зямля, мусібыць, не прымала яго ўжо, утапталася, цвёрдай стала.

      – Ну чаго табе яшчэ? – спытаў Махахей. Жалезны Чалавек маўчаў, толькі агонь ад цяпельца скакаў па яго целе, і здавалася, што Жалезны Чалавек дыхае. А твар яго заценены і нерухомы.

      – Ідзі, ідзі,– незласліва і без спалоху сказаў яму Махахей. – Чаго коней трывожыш, бачыш, як храпуць? – I Жалезны Чалавек пайшоў, знік у цемры, як і не было яго. Чаго прыходзіў, і спытаць некага. Раніцай Махахей агледзеў тое месца, дзе стаяў Жалезны Чалавек, урастаў у зямлю. Ніякага знаку. Прымроілася, падумаў ён, учадзеў ад дубовага пня, ад дымакура, што насіў з сабой ад з'яду, пазванілі ў вушы камары, намільгацелі перад вачыма, вось і лезе богвед што ў галаву.

      Але сёння ноччу Жалезны Чалавек зноў прыходзіў да яго, і ўжо ў хату, калі ён спаў.

      – Я ж прагнаў цябе, – сказаў яму Махахей. – Навошта ты зноў прыпёрся? – Жалезны Чалавек стаяў каля ложка і маўчаў. I Махахей цяпер, лежачы

Скачать книгу