ТОП просматриваемых книг сайта:
Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько
Читать онлайн.Название Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)
Год выпуска 2009
isbn 978-985-6930-32-7
Автор произведения Віктар Казько
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Ганна Паўлаўна адчула нядобрае, калі толькі-толькі пачалі набліжацца дзевяціны. Але па-старэчы, пэўна, ужо не вельмі цямячы, не здолела звязаць гэтае нядобрае, разладнае ў душы з могілкамі, з магілкаю свайго Косціка, Канстанціна Васільевіча. А ён жа на пяты ўжо дзень з’явіўся да яе. Не па-вясковаму далікатны, чужы ёй і хаце. Па-гарадскому пастукаўся ў дзверы. Ганна Паўлаўна да такога не прывыкла і не адгукнулася, тады ён птушкай заскробся ў акно, і зноў – тук-тук у дзверы.
– Заходзь, каго там чорт прынёс, – прабурчэла Ганна Паўлаўна з-пад сваіх дзяружак. – Не замкнёна.
I сапраўды, дзверы ў хату былі незамкнёныя, ад вайны, ад партызан яшчэ і немцаў завядзёнка такая ішла. Што замыкацца, калі і адны, і другія пры зброі? Ад кулі і пад зямлёю схованкі не знойдзеш, а браць у хаце ўсё роўна няма чаго. Не замыкалася, ведала, што няма на зямлі такога ліха, якое здольна яе ці яе хату пакрыўдзіць.
I той ноччу чакала яна ўбачыць чужога чалавека, а ўбачыла свайго Косціка. Уваліўся ён у хату, сеў на ўслонік, каля цёплай печы, і колькі быў, усё жаліўся: холадна яму, сыра, дождж і снег сыплюць, завейна. Яна прагнала яго: не хадзі, як сірата беспрытульны, не палюдску такое. Ёсць у цябе хатка – пільнуйся яе, не нагаворвай на яе лішняга, яна сугрэўная. А холадна і завейна тут, на зямлі.
На зямлі і сапраўды было няўтульна і холадна, і адначасова смяротна горача. Кожын дзень па тэлевізары некага забівалі і хавалі. Ішоў брат на брата, рэзаў, паліў, не ведаў літасці ні да старога, ні да малога. Каўказцы крывымі нажамі рэзалі дзяцей,