Скачать книгу

ўсе сталага, а між іншым – не. Сярэдняга, сярэдне-крамлёўскага, знамянальна-эпахальнага. Гэткія крамлёўскія даўгавечнікі наадварот. I сама іх вёска ў пятнаццаць хатак, у адселенасці і выгараджанасці ад усяго свету, як Крэмль, толькі зноў жа з адваротным знакам. Пад гэтым адваротным знакам сацыялістычнай планіды і ўсеагульнай роўнасці жылібылі на Пцічы Ганна Паўлаўна і Канстанцін Васільевіч. Жыццяпіс іх – не з таго, што друкавалася і друкуецца на адкрыцці першай старонкі ўсіх газет, якія штодзень выходзяць на адной шостай сусвету. Так, нарадзіліся ў семнаццатым пад саўковаю зоркай, а таму і самі шуфлікі-саўкі. Мярзотнае слова, хай будзе пракляты той, хто яго прыдумаў. А людзі добрыя, не вінаватыя, што выпала ім доля нарадзіцца вось пад такой зоркай. Звычайныя, гаротныя і гарапашныя пакутнікі на гэтай зямной юдолі: так, так, не, не, не – вось і ўсё, што яны могуць мовіць пра сябе, развітваючыся з вамі і жыццём. I ўсё ж, пэўна, насуперак апошняму перадсмяротнаму «не» яны завяршаюць словам «так». Як клічнік, як кол загоняць гэта «так» у зямлю і неба. Так, былі, так, сярод людзей жылі і людзьмі зваліся. Так! Але за што вы людзі з намі вось так, за якую правіннасць, за які грэх? Ці ёсць на смертнай зямлі такі грэх, каб са звычайнымі людзьмі вось так абыходзіцца…

      За доўгае паўвекавое сумеснае жыццё гэтай пары паміж іх «так» і «не» нічога немагчыма паставіць з таго, што здольна нас сёння ўзрушыць, абурыць ці вельмі ўжо ўзрадаваць. Ганна Паўлаўна ўдалася жанчынай дужай і здаровай, здольнай прымаць мужа і нараджаць і гадаваць дзяцей, песціць і абрабляць зямлю і прымушаць яе радзіць. Таму была ўсё жыццё пры мужу, дзецях, калгасе і зямлі. Мо крыху перабірала з мацюканнем, як усякая наша жанчына – маці, моцная і дужая, запрэжаная з дзяцінства ў работу, нястачу, якую штодзень гоняць і панукаюць уласная жаночая бездапаможнасць, абыякавасць неба і зорак, патуранне ўладаносцаў. Гэта якраз і прызвычаіла яе да лаянкі і мата, а нарадзілася яна чыстай, з адчуваннем святла, болю і крыку на вуснах. Гэты крык і боль яна пранесла па свеце, ні на кога не наракаючы, ніколі нічога, акрамя сваёй уласнай долі, не кленучы. Грэх, як бачыце, на ёй невялікі. А каму падаецца вялікім, што ж, можаце кінуць у яе каменем. Яна прыме той камень, як прымала гэта жыццё, і мноства іншых каменняў, што паслала ёй жыццё. Бог і людзі. Толькі той, хто пабівае яе, хай паспее затуліцца сам. Канстанцін Васільевіч. На яго долю гэтых каменняў прыпала, пэўна, куды больш. Кансерватары і дэмакраты, застойшчыкі і перабудоўшчыкі, сталіністы і анты былых часоў і эпох, эпох і часоў будучых, можаце ганарыцца. Хутчэй даставайце свае каменні з-за пазухі, таму што гэта ён, Косцік, Канстанцін Васільевіч, стаіць папярок гэтага вашага светлага шляху да свята жыцця – усенароднага шчасця. Кідайце, шпурляйце смела вашы камяні, баіцеся прамахнуцца – падыдзіце бліжэй. Ён не ўцячэ і не здолее адхіліцца. Вельмі ўжо спора бег ён, вядомы вамі па шляху да ўсеагульнага шчасця. Семдзесят з хвосцікам гадоў бег. Цягнуў за сабою Ганну Паўлаўну і дзяцей, выцягваў з іх жылы, сам недасыпаў,

Скачать книгу