ТОП просматриваемых книг сайта:
Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Читать онлайн.Название Акно ў замежжа (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-7144-15-0
Автор произведения Зоя Доля
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Вера патэлефанавала Лідзе сама, запрасіла:
– Прыязджай, у мяне кампанія збіраецца, даўно з табой не бачыліся. Чакаю.
У нядзелю пасля палудня Ліда прыехала з тортам і шампанскім строга ў дамоўлены час. У кватэры ўжо галдзела астаграмленая разняволеная тусоўка, хто калі захацеў – тады і прыпёрся.
З пярэдняй праз расчыненыя дзверы Ліда ўбачыла ў пакоі край застаўленага закускамі стала і Лёнчыка. Лёнчык ссутулены сядзеў на канапе ля дачкі, нязграбна заціснуўшы далоні між каленяў, быццам прыгавораны. Дачка – дакладная бацькава копія, гэткі ж востры нос і высокі лоб, зачаравана разглядала новенькую ляльку з белымі бліскучымі валасамі, клапатліва гладзіла ляльчыны косы з уплеценымі ружовымі стужкамі.
Ліда прайшла на кухню. Кухонны стол быў застаўлены талеркамі. У рондалі на дне барвавелі рэшткі вінегрэту. З краю стала ўзвышаўся пачаты трохлітровы слоік марынаваных агуркоў. Агуркі адгадаваны да велічэзных памераў, закінутыя у сярэдзіну шэсць-сем доўбняў запаўнялі ўвесь няхітры шкляны сасуд. Made in Belarus. Горла слоіка прыкрывала пагнутая адкрывалкай бляшаная накрыўка. Ліда адсунула талеркі і на вызваленым месцы прыладзіла шампанскае з тортам. Следам з пярэдняй увайшла Вера і прычыніла за сабой дзверы.
– Ты што, з Лёнчыкам памірылася? – спытала Ліда.
– З чаго ты ўзяла?
– Я бачыла яго ў зале, сядзеў з дачкой на канапе.
– Ладна, так і быць, табе раскажу. Я яго наўмысна запрасіла, каб Насця тату пабачыла. Ляльку сама купіла, яму дала ў рукі, каб падарыў і сказаў, што ад яго… Разумееш, дзіцяці патрэбен тата. Я сама без бацькі вырасла. Ты ж ведаеш… А менавіта сёння яго запрасіла, таму што кампанія сабралася, сам насам я з ім не магу. Ён мяне раздражняе.
– Ой, Вера. Думаеш, з гэтага будзе нейкі толк? – скептычна зірнула Ліда і склала вусны ўхмылкай.
– Ды які толк? Нічога з гэтага не будзе. Проста зрабіла дзіцяці радасць. А ён мне абыякавы.
Ліда ўзяла за горла бутэльку шампанскага і кінуўшы кароткае: – Пайшлі, – выйшла з кухні, Вера – следам.
У зале гаманіла занятая сабой тусоўка.
Лёнчык пасядзеў гадзіну, чужы і нікому не цікавы. Выканаўшы місію добрага таты, што дорыць дочкам лялькі, незаўважна змыўся…
Вечарам Ліда адыходзіла дадому. Вера правяла яе ў пярэднюю:
– А народ разгуляўся, – са скрухай сказала Ліда, зашпіляючы маланку на ботах. – Паглядзі якая весялуха! Дамоў не збіраюцца. Дзіця спаць хоча, а ім хоць бы хны.
– Я, па шчырасці, і не ведаю, як іх выперці. Я стамілася… А сябры мае так любяць сябраваць, што проста гатовыя жыць застацца ў маёй кватэры, – паўшэптам прамовіла Вера і ціха ўздыхнула.
З пакоя далятаў вясёлы