ТОП просматриваемых книг сайта:
У віры быцця. Ніл Гілевіч
Читать онлайн.Название У віры быцця
Год выпуска 2015
isbn 978-985-7119-37-0
Автор произведения Ніл Гілевіч
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Зрэшты, усё зразумела: інтэлігент. Сапраўдны. З вялікай літары. Менавіта такія лёс іншага народа прымаюць да душы і сэрца як свой уласны. Чалавечнасць у іх паперадзе ўсяго.
Які жах!
74 дэпутаты ВС РБ звярнуліся да Прэзідэнта РБ з просьбай правесці рэферэндум, якім надаць рускай мове (у Беларусі) статус другой дзяржаўнай. Гэта значыць, патрабуюць беларускую мову як дзяржаўную ліквідаваць. Іначай разумець іх просьбу нельга. У нашых умовах даць рускай мове правы дзяржаўнай – гэта азначае: беларускай мове смерць.
Вось такія патрыёты Роднай зямлі, Роднай мовы. Такія слугі беларускага народа. Іх прозвішчы ў газеце «Звязда» за 18 сакавіка 1995 года.
Неверагоднае!
Вось што пачуў беларускі народ ад самай высокай дзяржаўнай асобы: «Давайте сначала образуем экономический союз! А потом сам собой возникнет и политический, и тогда посмотрим, федерация будет, или конфедерация, или еще что-нибудь…»
Нечуванае ў гісторыі народаў з’явішча! Кіраўнік незалежнай суверэннай дзяржавы свядома дапускае і загадзя плануе яе ліквідацыю! І заклікае сваіх падапечных грамадзян рыхтавацца да гэтай самаліквідацыі! Проста неверагодна! Першы заступнік і абаронца самастойнай незалежнай дзяржавы, гарант – па канстытуцыі – яе суверэннасці, сумняваецца, мякка кажучы, у неабходнасці яе існавання! І што, пачуўшы гэту навіну, думаюць пра нас у Eўропе, у Амерыцы, у Азіі? І ў цэнтральнай Афрыцы? І на астравах Акіяніі? Што?..
І нікому не сорамна
Праз 50 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны прымаецца рашэнне: арганізаваць пошук і пахаванне астанкаў франтавікоў і партызанаў. Спецыяльнай пастановай загадваецца прывесці ў парадак магілы франтавікоў і партызанаў. Не сэрцам, а пастановай!
У гарадах вуліцы па-ранейшаму называюцца імёнамі тых, хто быў супроць дзяржавы Беларусь. Сведчанне адсутнасці дзяржаўнай годнасці і гонару.
Дай жа Божа!
І зноў і зноў думаю: а ці хто калі-небудзь прачытае іх, мае кнігі публіцыстыкі, у якіх сабраны артыкулы, нататкі, гутаркі, прамовы, з дэпутацкай і розных іншых трыбун – пра гэты несуцішны боль, пра гэту неадхланную трывогу за лёс нашага народа, нашай мовы і культуры, нашай дзяржаўнасці? А што будзе толку, калі і прачытае тады, як усё будзе на апошнім здыханні, усё будзе дабіта да ручкі? А невядома! Можа, і дапамогуць каму. Калі для нас пачала адкрывацца публіцыстыка ідэолагаў і айцоў БНР (Купалы, Лёсіка, Бядулі, Гаруна, Шантыра, Бурбіса, Смоліча,