Скачать книгу

мы, яго равеснікі. Як і ўсе нашы старэйшыя сябры і настаўнікі.

1988

      Бог так распарадзіўся!

      Ці можна яднацца – без яднання песень рускіх, украінскіх і беларускіх? Глыбока ўпэўнены, што немагчыма. Вы слухалі канцэрт, дзе разам, адначасова, з рускімі гучалі песні ўкраінскія, беларускія? Я слухаў шмат-шмат разоў і пакуль буду жыць – буду слухаць з вялікім хваляваннем заўсёды. Не ўяўляю, каб разумныя, маральна выхаваныя і эстэтычна неглухія людзі адлучылі ўкраінскія і беларускія песні ад рускіх у такім канцэрце. Адлучыць, вядома, можна, і канцэрт быў бы выдатны і без украінскіх і беларускіх песень, але гэта могуць зрабіць не самыя разумныя і не самыя мудрыя людзі. Бо сотні тысяч людзей, якія слухалі канцэрт, сказалі: Божа! Як добра, што прагучалі і ўкраінскія і беларускія песні! І якое шчасце, што яны, поруч з рускімі, будуць заўсёды!..

      Стоп! Хвіліначку! Хто сказаў: яны будуць заўсёды? Вы сказалі? А вы ўпэўнены ў гэтым? Упэўнены? Дык вось запомніце, калі ласка. Цвёрда запомніце! Яны будуць датуль, дакуль будуць на зямлі ўкраінскі і беларускі народы, дакуль будзе стварацца іх духоўная культура, а гэта значыць – пакуль будуць жыць украінская і беларуская мовы. Толькі так і толькі так! Запомніце! Рускі народ гэткіх геніяльных украінскіх і гэткіх геніяльных беларускіх песень не складзе! Бог так распарадзіўся – адвеку і навекі! Бо ўжо ніхто Божую задуму перайначыць не зможа. Рускі народ складзе свае новыя геніяльныя песні – рускія, але ўкраінскіх і беларускіх не складзе ніколі.

1988

      Наша нацыянальнае няшчасце

      Сын беларускай вёскі Адам Бабарэка, маючы дваццаць гадоў, уступіў у Чырвоную Армію, каб змагацца за свабодную савецкую Беларусь. Трапіў у палон да акупантаў, і яму на спіне выразалі чырвоную зорку. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны стаў вядомым паэтам, празаікам, і асабліва высокі аўтарытэт у чытачоў набыў як літаратурны крытык. Да яго голасу прыслухоўваліся калегі, маладыя паэты і пісьменнікі. Ён быў адным з заснавальнікаў літаратурнай суполкі «Узвышша», быў самым блізкім сябрам У. Дубоўкі і Я. Пушчы.

      Сын беларускай вёскі Пятро Глебка, на шэсць гадоў за Бабарэку маладзейшы, зарэкамендаваў сябе таленавітым паэтам (зборнік «Шыпшына», 1926), быў побач з Бабарэкам ва «Узвышшы». А ў 1931 годзе публікуе артыкул «Нацдэмаўшчына, замаскаваная марксысцкай фразай» («Узвышша», 1931, № 2), гэта – пра Бабарэку. Працы Бабарэкі ён пагардліва абзывае «практыкаваннямі ў літаратуразнаўстве», з якіх «тхне заядлым нацыянальным дэмакратызмам», аўтар якіх «імкнецца зацямніць клясавы змест» літаратуры. Іранізуе з думкі Бабарэкі, што «беларуская савецкая літаратура працягвае слаўныя традыцыі Багушэвіча і «Нашай нівы». А думкі-то справядлівыя!.. І іронія тут не да месца.

      Вось такія былі нашы літаратурныя, дакладней – нашы нацыянальна-патрыятычныя справы на пачатку 1930-х. Наша нацыянальнае няшчасце. Лепшых натраўлялі на лепшых.

1990

      А пра галоўнае…

      Даючы згоду на ўтварэнне БССР, бальшавікі думалі пра сваё. Па-першае, пра тое, што Антанта будзе мець справу з суверэннай савецкай рэспублікай, а не з Расіяй. Па-другое, БССР будзе калідорам

Скачать книгу