Скачать книгу

аб фінансах, палітычная эканомія, статыстыка, тэхналогія і сельская гаспадарка).

Каліноўскі шукае магчымасць працаўладкавацца і адначасова займаецца напісаннем дысертацыі, нават назва якой да гэтага часу застаецца невядомай. Якія пытанні турбавалі яго ў гэты час? Ён актыўна чытае, у тым ліку і часопіс “Современник”, у дадатку да якога “Современное обозрение” 20 верасня 1860 года з’явіўся артыкул Мікалая Дабралюбава. Рускі пісьменнік у ім наракаў на цяжкае становішча беларуса, які “нават пазбавіўся ўжывання чалавечых здольнасцей”.[194] Дабралюбаў таксама адзначаў, што “ва ўсялякім выпадку пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць патлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў”.[195] Магчыма, гэты заклік мог за жывое зачапіць і Каліноўскага, і іншых студэнтаў з Паўночна-Заходняга краю імперыі, і быў адной з гарачых тэм падчас таемных сустрэч.

13 снежня пецярбургская паліцыя ўстанавіла нагляд за кватэрай сяброў Каліноўскага – Э. Юндзіла і Э. Вярыгі па Ліцейным праспекце, 13, дзе збіраліся студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта і медыка-хірургічнай акадэміі. Канстанцін застаўся па-за ўвагай жандараў, займаючыся напісаннем дысертацыі.

Нарэшце 21 студзеня 1861 года Каліноўскі пасля здачы іспытаў і абароны дысертацыі быў зацверджаны ў вучонай ступені кандыдата.

Да гэтага часу розныя студэнцкія таварыствы, якія складаліся з ураджэнцаў зямель былой Рэчы Паспалітай, былі аб’яднаны ў тры накірункі (“партыі”): “белыя”, “умераныя” і “чырвоныя”. Да “белых” належалі, у пераважнай большасці, заможныя студэнты з Царства Польскага, якія выступалі за атрыманне ведаў па спецыяльных навуках, неабходных у грамадскім жыцці, і далейшае іх выкарыстанне на карысць краю. За згоду прыняць зацверджаныя расійскім урадам новыя ўніверсітэцкія правілы, запісаныя ў студэнцкіх заліковых кніжках (матрыкулах), гэтых студэнтаў абразліва сталі называць матрыкулістамі.[196] “Умераныя”, не адмаўляючы рэвалюцыю, лічылі яе крайняй мерай і разлічвалі на з’яўленне ў імперыі зручнага моманту, сугучнага з агульнаеўрапейскімі падзеямі, якім можна будзе скарыстацца праз дэманстрацыі і маніфестацыі, каб узняць пытанне пра самастойнасць Рэчы Паспалітай. Партыя “чырвоных”, прадстаўнікі якой называлі сябе “лібераламі і рэвалюцыянерамі, адрознівалася тым, што члены яе хадзілі ў падраных сурдутах і ботах, а замест гальштукаў на шыі насілі рушнікі. Гэтая партыя складала большасць грамадства, і да яе належалі студэнты Стэткевіч, Чарноцкі і многія іншыя, асабліва ж рэзка выступаў Каліноўскі”.[197] “Чырвоныя” сімпатызавалі рускім лібералам, абіралі працу сельскімі пісарчукамі і накіроўвалі сваю дзейнасць на ажыццяўленне “кулачнай” рэвалюцыі як сацыяльнага перавароту для карысці сялян “не ў імя нацыянальнасці, а для паляпшэння іх быту”.[198]

8 лютага ў Пецярбургскім універсітэце адбываецца дэманстрацыя студэнтаў у сувязі з адменай прамовы М. Кастамарава. Ці ўдзельнічаў у гэтай падзеі

Скачать книгу

194

“Што ж датычыць да агульнапрынятых плётак, то ў іх вялікарускі селянін відавочна адлучаўся нават ад маларускіх і беларускіх сваіх сабратоў. Адносна беларускага селяніна справа даўно вырашаная: [забіты] канчаткова, так што нават пазбавіўся ўжывання чалавечых здольнасцяў. Не ведаем, у якой ступені лжыва гэта меркаванне, таму што не вывучалі адмыслова беларускага краю; але паверыць яму, зразумела, не можам. [Цэлы край дык вось узялі, ды і забілі, – як бы не так! Гэта гэтак жа, як італьянцаў забілі, паслабілі, пазбавілі любові да радзімы і да волі! Паглядзіце ж зараз на іх. Ва ўсякім разе пытанне пра характарыстыку беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў.] Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы. Дарэчы, мы ўжо чулі, што з будучага года прымеркавана выданне “Беларускага весніка”, рэдакцыю якога прымае на сябе нехта г. Акрэйц, чалавек, на стараннасць і высакароднасць кірунку якога можна спадзявацца”. Добролюбов, Н. Черты для характеристики русского простонародья / Н. Добролюбов // Современник. – сентябрь 1860. – № 9. – С. 31.

195

Там жа.

196

Паводле: Каліноўскі, К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / К. Каліноўскі; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 167.

197

З паказанняў В. Гажыча. Там жа, с. 168.

198

В. Гажыч у сваіх паказаннях у 1863 годзе адзначаў: “У далейшым многія з гэтай партыі вызначыліся на пасаду сельскіх пісарчукоў для таго, каб, засноўваючы свае надзеі на сацыяльным перавароце, мець непасрэдны ўплыў на сялян, заахвочваючы іх да рэвалюцыі не ў імя нацыянальнасці, а для паляпшэння іх побыту”. Там жа, с. 168.