Скачать книгу

прымусіўшы іх спачатку ўсяляк запабягаць перад новымі варварамі, а потым і поўнасцю саступіць ім месца пад сонцам.

      Якраз тады былі зарэзаныя ў сваіх кватэрах, пад'ездах, лецішчах і так нешматлікія прадстаўнікі эліты: навукоўцы, пісьменнікі-радыкалы, мастакі, палітолагі, нават некаторыя музыкі-барды і спевакі. I калі ў далёкім мінулым, як ведаў Слядак з падручнікаў па гісторыі, гома сапіенс выцеснілі неандэртальцаў з тэрыторыі сучаснай Еўропы, цяпер гэтак жа, з механічнай дакладнасцю маятніка, у новым варыянце адбываўся, хутчэй, заканчваўся адваротны працэс.

      Сонца, між тым, хілілася бліжэй на захад. Крыху пасвяжэла, толькі дым ад нешматлікіх пажараў на закінутых тарфяніках казытаў горла і вочы. I цяпер, як увогуле днём ці ноччу, над Паселішчам стаяў грукат барабанаў: у бараках і былой школе працавалі музычныя аўтаматы, якія бясконца вывяргалі на нізкіх частотах афрыканскі джазавы рытм, і Слядак раптам успомніў старажытнага філосафа Шапенгаўэра. Той неяк заўважыў, што, бадай, узровень шуму, які можа вытрымаць чалавек, адваротна прапарцыянальны яго інтэлекту.

      Крэз сядзеў на драўлянай напаўгнілой калодзе перад сваімі дзвярыма – пэўна, чакаў нязванага пастаяльца.

      «Я наведаў возера, – паведаміў яму Слядак, – і добра паплаваў».

      Крэз дапытліва глядзеў на яго.

      «Вам не варта рызыкаваць, – урэшце азваўся ён. – На возеры сталі гінуць людзі. 3 невядомых прычынаў».

      «Тое, што часам невядома ўсім, становіцца зразумелым для некаторых. Ва ўсялякім разе кожны з іх вызначае для сябе свае тлумачэнне таму, што здарылася. Вы ж таксама, пэўна, зрабілі выснову?» – скончыў сваю заўвагу Слядак.

      «Так, – кіўнуў гаспадар дома. – Але вам мая выснова, магчыма, падасца дзіўнай. Так што без паўлітра мы наўрад ці разбяромся».

      «Яшчэ не позна, і ваша мясцовая крама, верагодна, не зачынена. Я зараз выдам вам, так бы мовіць, аванс, і мы з вамі працягнем гутарку», – закінуў вуду Слядак.

      Крэз адразу ажывіўся, хоць і не згубіў самавітасці. Ён падняўся на ногі і сказаў: «Думка ваша цалкам прыстойная. Што яшчэ трэба старому чалавеку ў гэтым жыцці? Глыток-другі гарэлкі і – размова з цікавым субяседнікам. Вы згодны?»

      Слядак прынёс грошы і параіў старому купіць акрамя гарэлкі і што-небудзь паесці. Той ахвотна, без цырымоній згадзіўся і пайшоў.

      Прыкладна праз паўгадзіны Крэз вярнуўся. Ён паставіў на стол літровую бутэльку таннага мясцовага віна, паклаў хлеб і нават бляшанку мясных кансерваў. Слядак дабавіў да гэтай сціплай закускі свае камандзіровачныя бутэрброды, і яны селі за стол. Стары наліў віна ў шклянкі.

      «Я заплыў далёка ад берага, – асцярожна працягнуў напрамак гутаркі, які яго найбольш цікавіў, Слядак. – Я добра плаваю, і мне, мяркую, баяцца няма чаго».

      «Ганцу – першая шклянка», – стары нетаропка праглынуў алкаголь. Праз хвіліну твар яго паружавеў, а мова стала больш гладкай і выразнай.

      «Вы бачылі востраў? – спытаў стары і, не чакаючы адказу,

Скачать книгу