Скачать книгу

Міхаську з Глебушкам, якія на той час былі суцэльным арганізмам паяданьня, плачу й забруджваньня пялёнак.

      Жыцьцё цалкам адмаўлялася ад таго, каб даць Інэсе нейкі шанец на шчасьце. Неўзабаве яна сур’ёзна задумалася пра самагубства, бо двое дзяцей – гэта нішто ў адрозьненьне ад: а) дурнога мужа, якому немагчыма адмовіць, бо ёсьць шанец быць пабітаю; б) дурной маці, якая лічыць, што дачка мусіць ва ўсім дапамагаць ёй па гаспадарцы ды любіць свайго гаспадара.

      Аднойчы Інэса, каб неяк адчуць хоць каліўца патрэбнай ёй волі, кінула дзяцей на маці, якая яшчэ спала, і выправілася суботняй маршруткай, якая хадзіла ейнымі мясьцінамі раз на раніцу, у Менск.

      Яна прабадзялася па вуліцах да вечару, слухаючы свае ўласныя думкі, а не чужыя, атрымліваючы асалоду ад звычайнага шпацыру, купляючы танную каву й фатаграфуючы выпадковыя мясьціны. Што яшчэ трэба маладой дзяўчыне ў вялікім горадзе?

      Так, бадзяючыся й адпачываючы, Інэса натыркнулася на будынак з аблупленаю тынкоўкаю й надпісам на шкле “Мастацкая галерэя”, побач з вакном, на драўляных дзьвярах вісеў плякат, які паведамляў аб адкрыцьці першай пэрсанальнай выставы маладога мастака Вітаўта Кранаса, які спалучае ў сваіх працах экзыстэнцыяльную прысутнасьць рэчаў праз спаленьне іх вонкавай абалонкі. Зацікавіўшыся незразумелым тлумачэньнем на плякаце, Інэса вырашылася завітаць.

      Інэса зайшла й пабачыла вакол процьму людзей, журналістаў, фатографаў, і шмат невядомых спаленых рэчаў, нейкіх, здавалася, крэслаў, зэдлікаў, габэленаў; уся выставачная прастора была застаўленая гэтымі рэшткамі, і ў прасторы лунаў водар духмянак, зьмяшаны з пахам гарэлага дрэва.

      Інэса зацікаўлена хадзіла між людзьмі, скраем вуха выхопліваючы словы кшталту “новы выбух”, “жыцьцё пасьля агню”, “сьвежы позірк”, “немагчыма ўявіць”… Ёй не зусім зразумела, што тут адбываецца, але гэта прыемна, калі сярод натоўпу ты быццам бы свой і чужы адначасова.

      Раптам яна трапіла ў невялічкую кампанію, якая трымалася крыху падалей ад агульнай колькасьці гасьцей, і адначасова пабачыла стол з чырвоным і белым віном.

      – Прабачце, мадам, калі вы па журналісцкай справе, то крыху пазьней, – прамовіў малады чалавек, хударлявы, бледны, зь вялікімі вачыма й доўгімі пальцамі, быццам намаляванымі Эгонам Шыле.

      – Не, прабачце, я тут не па справах. – Інэса пасунула фотаапарат, які вісеў на правым плячы, крыху за сьпіну. – Я тут падарожнічаю, выпадкова завітала.

      – А, ну то добра, можаце з намі, калі хочаце, выпіць віна. У нас няма асаблівай ахвоты варыцца сярод натоўпу. – Малады чалавек працягнуў Інэсе келіх зь віном.

      – Добра. Дзякуй, у мяне пакуль ёсьць, – адказала Інэса й паказала на плястыкоўку з чырвоным віном, якая амаль цалкам хавалася ў левай далоні. – Я з вамі пастаю, а то я таксама губляюся ў такой колькасьці людзей.

      – Нам будзе прыемна… Мяне зваць Вітаўтам, справа гэта Гэня, зьлева – Ян.

Паветра

      Менск. Гэты горад адвечна прываблівае да сябе ўсіх маладыах і ахвочых, заваблівае ў сваю пастку,

Скачать книгу