ТОП просматриваемых книг сайта:
Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі
Читать онлайн.Название Трыкутнік Караля
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7165-68-1
Автор произведения Яўген Аснарэўскі
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Дзяўчына нахіліла галаву ў знак згоды.
– І значыць… – працягнуў прафесар, – я нічога больш не магу вам сказаць. Так, я ўсё жыццё цікаўлюся таемнымі таварыствамі: масоны, розэнкрэйцары, ілюмінаты. Мне ўсё гэта цікава, але ваша загадка занадта складаная і я не магу дадаць нічога да сказанага Баранаўскасам…
Віка, пры ўсёй сваёй стрыманай грацыі і спакойнай ветлівасці, не змагла схаваць на твары моцнага расчаравання.
– Не магу дадаць нічога, – зноў загаварыў Лiтвакас, – акрамя сцвярджэння, што ў пасланні перададзена зашыфраваная інфармацыя пра месцазнаходжанне нейкага артэфакта.
Віка ўскінула вочы, i яны імгненна загарэліся цікаўнасцю. Прафесар сядзеў, склаўшы рукі на тоўстым жываце, з самым каменным тварам, якi толькі мог адлюстраваць. Праз секунду ён гучна зарагатаў, закінуўшы галаву назад.
– Усё ж у наш час моладзь глядзіць занадта шмат фільмаў, – хіхікаючы, прамовіў Лiтвакас. – Нават калі тое, што вы мне прынеслі сапраўднае, наўрад ці расшыфраваўшы пасланне, вы знойдзеце скарб масонаў. Баранаўскас занадта наіўны і лёгка ўзяў на веру вашыя доказы… Зрэшты, пакіньце фатаграфіі і тэкст тут, калі я змагу нешта зразумець, то абавязкова паведамлю вам. Толькі той хто выкрыў таямніцу прыроды ведае, што на самой справе стварыў новую. Жадаю прыемнага дня, Вікторыя.
Віка, секунду падумаўшы, устала і, пакінуўшы фатаграфіі на стале, пайшла да дзвярэй. На твары яе была ўсмешка, якая, праўда, не вельмі хавала яе расчараванне. Павярнуўшыся на парозе і паціснуўшы руку, працягнутую ёй прафесарам, дзяўчына сказала:
– Што ж, гэта было прыемнае знаёмства і карысная размова. Прабачце, што патурбавала, дзякуй, што аказалі дапамогу. Калі ласка, дайце ведаць, калі вы нешта зразумееце, і можаце не сумнявацца ў сапраўднасці артэфактаў. Я дык зусім не шукаю скарб, але расшыфраваць гэта пасланне, зразумець, што хацеў сказаць нам аўтар, якім, як ведаць, мог быць сам кароль… Хіба гэта не значная справа?
– Так-так, так-так, – зачасціў Лiтвакас, – усяго найлепшага, паненка. Апошняе слова ён сказаў па-літоўску.
Зачыніўшы за госцяй дзверы, Лiтвакас яшчэ доўга стаяў на адным месцы, як чалавек пагружаны ў гіпноз. Затым ён ляпнуў сабе па каленях, ды вярнуўся да стала.
Сонечны дзень у Вільні між тым паволі падыходзіў да канца. Вікторыя спакойнай хадой пайшла ў бок сваёй здымнай кватэры. Увайшоўшы дадому, яна выявіла, што яе саарандатараў – двух дзіўных дзяўчынак студэнтак – яшчэ няма. У гэты момант у яе зазваніў тэлефон.
– Алё, – сказала Віка, калi паднясла трубку да вуха.
– Алё. Гэта Лiтвакас, Віка. М-м-м-м, я хацеў бы парэкамендаваць вам аднаго спецыяліста па вашым пытанні, выдатнага гісторыка з Мінска. Дакладней, можа ён і не зусім спецыяліст менавіта па вашай, так бы мовіць, справе… м-м-м-м, але