Скачать книгу

зь фінамі, немцы выдавалі хоць і ворагамі, але не такімі страшнымі. Асабліва фольксдойчэ Паўль, які добра гаварыў па-расейску, папярэджваў вёску, калі будуць забіраць каровы або вывозіць моладзь у Нямеччыну, паведамляў, што трэба партызанам, і паказваў маёй маці пасьведчаньне сябра падпольнай антыфашыстоўскае арганізацыі. Таму, калі вечарамі акупанты, седзячы па хатах, пілі шнапс і сьпявалі пад гармонік свае песьні, Паўль не баяўся хадзіць на вячоркі і танцаваць з нашымі дзяўчатамі. Пэўна, дзякуючы яму ў Капысіцы дагэтуль памятаюць прыпеўкі на нямецка-беларускай трасянцы:

      Варум ду гойтэ не прыйшоў? Іх цябе чакала.

      Унд васэр зь неба паліла, Я дамоў адна пайшла.

      Падчас вячорак зь лесу нярэдка прыходзілі партызаны. Яны таксама танцавалі, курылі з Паўлем на ганку ды частавалі яго самагонкаю. Аднойчы яны, няўдала робячы выгляд, што аніколі раней з Паўлем не сустракаліся, вывелі яго з хаты і проста за хлявом застрэлілі. Нейкі асабіст, на загад якога гэта рабілася, яўна запісаў раніцою ў зводку, што народнымі мсьціўцамі зьнішчаны яшчэ адзін захопнік.

      Калі я ад’яжджаў пасьля школы з свайго Полацку паступаць на гістарычны факультэт Беларускага (адно па назьве) унівэрсытэту, маці, згадаўшы маладосьць, зь неўласьцівай ёй чульлівасьцю сказала:

      – Матэматыкаў будуць зваць піфагорамі, а вас – герадотамі…

      Па вайне яна, закрэсьліваючы ў падручніках імёны «ворагаў народу», галадаючы і мерзнучы ў інтэрнацкай стадоліне, дзе па двое на вузкіх салдацкіх ложках вальтом спалі тры дзясяткі дзяўчат, скончыла гістарычны факультэт пэдынстытуту. Яна ўсё жыцьцё выкладала ў школе гісторыю, магчыма, так ніколі й не задумаўшыся, што яна выкладае і што зрабілі з гэтаю навукаю нашы афіцыйныя герадоты.

      Як вы заўважылі, аднаўляючы радавод, я не зьбіраюся маляваць грунтоўных партрэтаў. Я сьвядома ня лезу ў прыцемныя сьпіжарні памяці, а занатоўваю тое, што ня трэба ўзгадваць, бо яно памяталася заўсёды, увесь час было як бы ў зялёным коле сьвятла ад лямпы, што гарыць увечары на маім стале. Мне здаецца, менавіта ў россыпе такіх незабыўных драбніцаў ды фактаў і можна разгледзець чалавечую сутнасьць дзейных асобаў майго невялікага дасьледаваньня. Пры гэтым я цудоўна ўсьведамляю рызыку дарэшты скепсьціць дачыненьні з сваякамі, ужо і цяпер моцна сапсаваныя маімі пісаньнямі.

      Мой бацька Аляксей – сялянскі сын зь вёсачкі Стэцава, што схавалася ў яшчэ непавысяканых лясах Сеньненскага раёну Віцебскае вобласьці, між іншым, на той дзень, калі я пішу гэтыя радкі, апошняе ў Беларусі вобласьці, дзе яшчэ ня плацяць чарнобыльскіх дамавінных рублёў.

      Бацька пасьпеў адбыць перад вайною тэрміновую службу ў Адэсе, да якой назаўсёды захаваў у суровай душы прытоеную пяшчоту і куды пасьпеў звазіць мяне васьміклясьніка за колькі гадоў да свае раньняе сьмерці. У дом свой вечны ён узяў ордэн Чырвонае Зоркі, мэдалі «За отвагу», «За боевые заслуги», «За оборону Сталинграда», «За взятие Будапешта» і з паўтузіна тых, якія давалі ўсім, хто

Скачать книгу