Скачать книгу

піва Маша Тарабанава, што не толькі круціла з Мбамбам раман, але і збіралася да твайго чорнага сябра на летнія вакацыі, а потым у ЗАГС, балазе вірусу СНІДу тады яшчэ не існавала (прынамсі, у вашых шыротах пра яго не чулі), а грошай яе каханы не лічыў і штосуботы паіў упокат увесь ваш інтэрнатаўскі пакой армянскім каньяком, а танны партвейн вы з ім цадзілі з тае прычыны, што гэты суворы напой быў для загартаванага сына экватарыяльных лясоў нечым накшталт мінералкі. Аднак у апошні момант Маша, на жаль, перадумала ехаць, бо папаўзлі недарэчныя, яўна запушчаныя зайздросніцамі чуткі, быццам у таго племя, што ўзгадавала Мбамбу, існуе мудры, асвечаны стагоддзямі звычай з’ядаць нявестаў, якіх не ўпадабаюць бацькі закаханага юнака.

      Ты робіш з біклажкі добры глыток, і шампаністая хваля ўражанняў і ўспамінаў адкочваецца назад, пакідаючы на беразе свядомасці выразны след.

      Усё выцягваецца ў мудрагелісты, але цалкам лагічны ланцужок. Правадыр з акцябрацкім Валодзем Ульянавым у раёне амбівалентнага органа – гэта тата Мбамбы, хлопчыка з сінім пяром у валасах, які потым дзякуючы левым поглядам таты, перакананага марксіста і героя вайны з каланізатарамі, атрымаў накіраванне ў БДУ імя Леніна.

      Маша Тарабанава так і не нарадзіла Мбамбу сына, які называўся б Мбамба Мбамба Мбамба Мбамба, бо народ твайго колішняга аднакурсніка трымаецца старажытнага звычаю, калі да сына пераходзіць бацькава імя, якое проста паўтараецца два разы. Насамрэч твой афрыканскі сябар зваўся, згодна з пашпартам, Мбамба Мбамба, а вось тата ў яго быў проста Мбамба, бо, як звалі ўжо ягонага бацьку, не ведала нават маці Мбамбы-першага, таму, дарэчы, яго, так і ахрысцілі Мбамбам (у перакладзе з іхняй афрыканскай – не толькі двухсэнсоўнае «аматар чалавекаў», але і «выблядак»), што, аднак, не зашкодзіла носьбіту гэткага праўдзівага імя зрабіцца правадыром свайго свабодалюбнага народа.

      Але Маша не прыехала; Мбамба Мбамба на вакацыях засумаваў, узначаліў змаганне з хеўраю мааістаў з суседняга племя і, як пісалі газеты, мужна загінуў у няроўным баі. Як шмат нават у глабальнай ідэалагічнай барацьбе залежыць ад выпадковасці! Каб Тарабанава не купілася на брудныя чуткі, твая краіна магла мець сёння надзейнага хаўрусніка на чорным кантыненце.

      Што ж да саміх тых чутак, дык аднаго разу, выпіўшы за кошт народа Мбамбы бутэльку рому «Havana Club», ты адкрыта запытаўся ў сябра, ці ўваходзіць чалавечына ў меню ягоных супляменнікаў, і твой сябар, бязгрэшнае дзіця джунгляў, асветленых ідэямі самага перадавога вучэння, шчыра адказаў, што, як ты і думаў, усё гэта лухта: ніякіх нявестаў, нават белых, у іх не ядуць і наогул пасля заваёвы незалежнасці ваяры, даеўшы палонных каланізатараў і каланізатарак, урачыста прысягнулі зрабіць крок насустрач забабонам усясветнай цывілізацыі і конча адмовіцца ад ужывання такога карыснага прадукту. Вынятак зрабілі толькі для Дня незалежнасці, калі маленькі Мбамбаў народ чыста рытуальна, так, што не паспявае адчуць і смаку, з’ядае некалькіх былых каланізатараў, якіх ловяць і

Скачать книгу