ТОП просматриваемых книг сайта:
Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Читать онлайн.Название Адваротны бок люстра
Год выпуска 2016
isbn 978-985-021-66-56
Автор произведения Ксенія Шталенкова
Издательство Электронная книгарня
– Ды ну іх! – забурчала дзяўчынка. – З-за іх нас выціснулі да самага краю. Нават не бачна нічога.
– А-а-а… – зразумела працягнуў Міхал. – Ну, не хвалюйся, тут таксама не надта бачна.
– Ну як жа! – засумнявалася Бася. – Не тлумі галавы, ты ўсё бачыш.
Юнак няпэўна крутануў галавой і накіраваў позірк да алтара, дзе адбывалася цырымонія. Дзяўчынка зноў паспрабавала ўзняцца на дыбачкі, але і адсюль нічога не ўбачыла. Біскуп чытаў прамову на лаціне, а па Саборы раз-пораз праходзіў тлум: большасць з тых, хто стаяў на адлегласці, аб чымсьці перагаворваліся ды вялі свецкія размовы. Здагадацца, што робіцца, нельга было нават з пачутага.
– Ты разумееш, пра што ён кажа? – спытала дзяўчынка Міхала.
– Ну, ён чытае малітву.
– Аб чым?
– Я табе што, пераказваць буду? Тым больш што ён чытае на лаціне!
– Але ты ж вучыўся ва ўніверсітэце, там усё на лаціне, сам казаў. Ты павінен разумець!
Юнак незадаволена насупіў бровы.
– Ага, значыцца, так і вучыўся, – едка заўважыла Бася.
– Добра я вучыўся! – запярэчыў Міхал.
– Тады перакладай! – не адчэплівалася дзяўчынка. Міхал асуджана ўздыхнуў:
– Ну, біскуп славіць Пана Бога, караля, Польшчу, зараз будуць уводзіць вялікую княгіню ў каралевы.
– Дык зараз жа самае цікавае будзе!!!
Бася паспрабавала падскочыць на месцы, але зноў ёй не давялося нічога ўбачыць. Зусім засмучаная такой няўдачай, дзяўчынка раптам заўважыла, што стаіць побач з выступам у сцяне.
– Міхал, – пацягнула яна за рукаў юнака, – падсадзі мяне, калі ласка.
– Куды?
– Ну вось, глядзі: бачыш, які выступ добранькі?
– Мабыць, мне яшчэ цябе на плечы пасадзіць?! Бася, трымай сябе прыстойна. Мы ж усё-такі ў Саборы.
– Ну Міхалачак! Ты ж ведаеш, як мне хочацца паглядзець! Ну падсадзі мяне, калі ласка!
Міхал азірнуўся па баках і, падхапіўшы Басю пад пахі, паставіў на вузкі выступ.
– Задаволеная?
– Ага! – усклікнула Бася, нахабна абапёршыся локцем на плячо Міхала.
Зараз яна ўсё выдатна бачыла. Вялікая княгіня, схіліўшы галаву, стаяла каленамі на аксамітнай падушачцы перад біскупам. Яна была ў надзвычайна прыгожай сукні і доўгай гарнастаевай мантыі з пурпурнай падшэўкай. Побач стаяў кароль.
Людзі, якія знаходзіліся перад Басяй і Міхалам, пачалі паварочвацца і пытацца ў дзяўчынкі аб тым, што адбываецца перад алтаром. Задаволеная сваёй папулярнасцю, Бася пачала ва ўсіх фарбах апісваць цырымонію.
– Там збоку на барвовай падушачцы з залатымі кутасікамі ляжыць карона. Так… Вось кароль бярэ яе ў рукі… – каментавала Бася.
Міхал не вытрымаў такога бязладдзя і, схапіўшы дзяўчынку за крыссе сукні, сцягнуў уніз.
– Ты што зрабіў?! Я ж самае галоўнае не ўбачыла! – абурылася Бася.
– Хопіць ганьбіць мяне! Усе ўжо сталі глядзець на цябе. Ты б яшчэ да самага алтара выскачыла!
– Між іншым, я