ТОП просматриваемых книг сайта:
Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Читать онлайн.Название Адваротны бок люстра
Год выпуска 2016
isbn 978-985-021-66-56
Автор произведения Ксенія Шталенкова
Издательство Электронная книгарня
Міхал усміхнуўся.
– Ты можаш насіць яго ў складках адзення, – параіў ён. Бася схавала кінжал.
– А калі твае імяніны?
– Ох, Баська, яшчэ не хутка – летам.
– Шкада, – працягнула дзяўчынка. – Але ты мяне абавязкова папярэдзь – я таксама табе нешта падару.
– Дамовіліся, я абавязкова скажу табе, – паабяцаў Міхал. Тут яго паклікаў нехта з жаўнераў.
– Ну вось, у мяне зноў варта, – уздыхнуў юнак.
Сябры развіталіся, і Бася далучылася да сябровак, якія з цікаўнасцю сачылі за дзяўчынкай і згаралі ад нецярплівасці даведацца, што ж такое падарыў ёй Міхал.
Раздзел 13
Надышоў дзень каранацыі. З’ехалася ўся шляхта Кароны і Вялікага княства. Усе запрошаныя намагаліся перавысіць адзін аднаго пышнасцю і багаццем убораў. Бася разам з сяброўкамі праціскалася праз агромністы натоўп, які сабраўся каля Кафедральнага сабора. Каб не згубіцца, дзяўчыны ўзяліся за рукі і чарадой прабіраліся наперад. Але тут высветлілася, што Зося адстала, і ім давялося ісці супраць велізарнага натоўпу, каб адшукаць сяброўку, якая знянацку згубілася.
Нягледзячы на адтаптаныя ногі і шматлікія штуршкі локцямі, дзяўчыны ўсё ж такі здолелі дабрацца да Сабора, дзе ўжо пазбіралася шляхта і найбліжэйшыя сваякі вялікай княгіні і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста.
– Ой, у мяне ўсе ногі адтаптаныя! – пачала скардзіцца Зося.
– З-за цябе мы ўвогуле маглі сюды не патрапіць! – упікнула яе Кшыся.
– Чаму?
– Бо пакуль мы цябе шукалі, тут ужо магло не застацца месцаў.
– Але мы ж усё роўна паспелі, – умяшалася ў спрэчку Ануся. – Тым больш што і месцы добрыя занялі – адсюль усё будзе бачна.
– Я ўяўляю, як было б крыўдна стаяць недзе ў кутку ды нічога не бачыць, – працягвала сцвярджаць сваё Крысціна.
– А ў мяне ўсё роўна ножкі баляць…
Бася не звяртала на дробныя спрэчкі сябровак аніякай увагі, а разглядала Сабор, яго скляпенні, вітражы і цудоўныя роспісы, якія, за выключэннем некалькіх, амаль што не захаваліся ў ХХІ стагоддзі. Калі дзяўчынка была тут у сваім часе, толькі некалькі фрэсак былі адкрыты – і яна магла адно ўяўляць, наколькі прыгожымі яны былі ў мінулым.
Святары пачалі запальваць свечкі. Раптам Бася пачула чыйсьці гнеўны крык:
– Ды ты ўвесь час на штосьці скардзішся! Ніякіх сіл з табой не стае! Заўжды ты ныеш і ныеш – усё табе не так!
Бася аглянулася і ўбачыла, што гэта яе сяброўкі крычаць і сварацца на ўвесь Сабор.
– Ды няўжо? Затое ты ў нас толькі і ведаеш, як да ўсіх чапляцца! – агрызнулася Зося на Кшысю.
Ануся, не ведаючы, што рабіць, толькі спалохана пазірала на абедзвюх.
– Што? Я? – абурылася Крысціна.
– Ну, мабыць, хопіць? У рэшце рэшт, вы ж у Саборы! Пасаромеліся б, – сярдзіта зашыпела на іх Бася.
Паненкі збянтэжана паглядзелі на яе.
– Гэта ўсё яна! – паказала пальцам