Скачать книгу

важнага і значнага.

      Калі ты самахоць аб нечым мазгуеш і дзееш альбо залюбадружна з усімі жывеш, – гэта сапраўды тваё, а калі цябе змушаюць да чагосьці, сіламоц прапануюць і ні стуль, ні сьсюль зьневажаюць – ні ў якім разе. Прыродныя з'явы – спякота і цеплыня, сцюжа і холад, вецер і бура, маланка і гром, дождж і снег, паводкі і землятрусы – таксама аніяк не дапасуюць да людзей. А зорная пространь? Хіба яе можна апраўдаць чалавекам?

      – Ёсць блізкая і далёкая абумоўленасць, – нібы адгадваў думкі Альгерд і падказваў: – Не асэнсаваўшы аднае, не дабярэшся да другой. Раю пачаць з найпростага, з таго, што побач.

      А што побач?

      Тыя ж ложак, стол, крэслы…

      Безумоўна, самі па сабе яны не ўзніклі. Іх стварылі. З адзінаю мэтаю – задавальняць фізіку чалавечага цела. І так удала прыстасавалі да паўсядзёнага побыту, што іх прымячаюць толькі за адсутнасцю. Зараз яны слугуюць Кастусю і дасюль нічым яго не турбавалі, няблага выконваючы ўтылітарную ролю. І вось упершыню ён паспрабаваў зірнуць на іх як на неадушаўлёныя прадметы, і яму адразу стала пацешна: як у казцы.

      Асацыяцыі вярнулі ў маленства.

      10

      Калі ён гарцаў па хаце, ускокваў на ложак, перакульваў лаўкі і нешта ламаў, дзядуля, якому даручалі за ім прызор, заўсёды мякка ўшчуваў яго і быццам замаўляў:

      – Але ж і галуза ты! Які вэрхал устроіў! Навошта крыўдзіш мэблю? Ёй жа таксама баліць, як і табе. Вось пачакай: яна адпомсьціць. Нельга так. Папрасі ў яе дараваньня.

      Хлопчык глядзеў на старога з недаверам і смяяўся:

      – Не буду! Гэта ж дошка, – штурхаў нагою разлезлы ўслончык і выбягаў надвор.

      А як паправілі ўслончык і Кастусь прысеў на яго, той нечакана рыпнуў і балюча ўшчыкнуў.

      11

      Затое якое раздолле было на лузе! Хацелася ўсё абняць і прытуліць альбо расцячыся да бясконцасці.

      Тут дзядуля яго ня стрымліваў, а наадварот накіроўваў і падказваў.

      І Кастусь лашчыўся ў траве, удыхаў пах красак, захапляўся гульнёю матылькоў і казельчыкаў, трымцеў нутром ува ўнісон стракатанню конікаў. Як ні прынікаў ён да зямлі і ні цікаваў, але так і не змог убачыць тайніцу нараджэння гэтай чароўнай мелодыі.

      – Галоўнае, што ты яе адчуў, – суцяшаў дзед і вёў далей.

      За пагоркам затарахцеў трактар і ўміг адабраў усё хараство.

      Вялізнымі коламі ён таптаў луг, пакідаючы за сабой чорную паласу.

      12

      Іншым разам лавілі рыбу і так захапіліся, што не прыкмецілі, як наляцеў страшны віхор.

      Чарот, панікаючы, узрушыўся, зашумеў. Узняліся хвалі.

      Старэнькая лодка ўмомант нахілілася і зачэрпнула шмат вады. Рыбакі ледзьве не кульнуліся ў возера, хуценька замахалі карцамі, але марна: пасудзіна ўсё адно апускалася.

      Унук плаваць не ўмеў і спалохаўся.

      Дзед адразу ж загадаў:

      – Косцік, выкідвай усё за борт. Я лезу ў ваду. Ты – за мной. Не хвалюйся: я падтрымліваю. За мяне не хапайся, рукой бярыся за лодку, як я: яна не патоне.

      – Ну,

Скачать книгу