Скачать книгу

сваёй адметнасцю.

      Разнастайныя краскі, якія ў звычайных умовах ніколі не суседнічалі, тут палалі побач, ахвотна даючы адна адной волю і радасць. Нішто не парушала іхняе ўлагоджанасці. Нават грозныя прыродныя стыхіі, здольныя ўзрушыць і перайначыць усё на свеце, не маглі яе ўскалыхнуць, хоць і ўражвалі своеасаблівай звычкай: амаль не турбуючы пожню ў іншы час, яны распачыналі свае забавы, як толькі кветкі ўспыхвалі прыгажосцю. То па чарзе, то разам над раслінамі гулялі ветравеі, навальніцы, дажджы, снягі, гарачыня і гэтым іх надта даймалі.

      – Пакуты вам толькі на карысць, – казала Геката, назіраючы за лугам і паддаючы непагадзі. – Яны дапамагаюць адчыняць Свет. Не зведаўшы іх, не атрымаеце ключы ад Праўды. Зазнавайце – і станеце выцяглымі. Трыванне – першая прыступка валодання сабою. Не будзе іншых – змітрэнжыце сябе, як людзі. Каб гэтак не сталася – перапрацоўвайце цярпенне на дужасць.

      Яна павялічылася, распасцерлася над лугам усёю сваёю істасцю і замаўляла далей:

      – Напружанне нарастае – моцаю наліваецца вашая сутнасць – і знікаюць межы адчуванняў. Няма болей ні мучэнняў, ні асалоды, ні гора, ні радасці – усё адно. Ёсць толькі вы, ад каго яно залежыць і ад чыйго пахацення пераўтвараецца. Жадайце – і свет будзе вашым. Думайце – і ён стане такім, як вы.

      Кветкі хваляваліся, шалпаталі пялёсткамі і шчодра пырскалі красою, ад чаго ў паветры ўзнікла пярэстая і духмяная імга.

      – Люблю прыгажосць! – захаплялася Геката і працягвала чараваць.

      Мроіва стала гусцець, рухацца-клубіцца і ў выніку ператварылася ў змрочную і смуродную каламуту, у якой затыхаліся і марнелі краскі.

      – Люблю агіднасць! – з ранейшым натхненнем ірмілася Геката.

      Адзін яе мыслявы ўзмах – і ўсялякая аблога мігам развеялася.

      – Нічога не люблю! – грымнула яна і набыла звычайны выгляд.

      – Аслабаняю! – ад гэтага яе загаду луг узрушыўся і пачаў змяняцца.

      Травы ўвачавідкі выпрасталіся і ярка зазелянелі, кветкі – радасна праісначыліся.

      Куды падзеліся ружы, лілеі, хрызантэмы, вяргіні, пралескі, астры, ландышы, рамонкі, півоні, васількі, гваздзікі, верас, чабор і многія іншыя. Замест іх паўстала цэлая раць хвацкіх малойцаў, праўда, крыху збянтэжаных.

      – Адкуль такое непатрэбства? – жартаўліва ўкалола пытаннем Геката. – Не спадабалася? Дарма. Вы – творцы. А творцу па сэрцы ўсё, што ён ажыццяўляе. Калі не, тады ён – адрачэнец, чалавек, і яму не месца сярод нас.

      Яна, як калі-нікалі і іншыя настаўнікі, знарок кранула шчымлівыя асацыяцыі хлопцаў з надзеяй узрушыць іхняе самалюбства і дапамагчы ім канчаткова пазбавіцца прыкрай мінуўшчыны, бо ведала, што нікому з іх пакуль гэтага не хацелася.

      Шкаляры ўстрапянуліся, нібы атрэслі з сябе азёл, і разгублена ўцеміліся на Гекату, імкнучыся, па звычцы, глыбей схаваць свае патаемныя думкі.

      – Не трэба затойвацца, – распазнала іх Геката. – Не той выпадак. Вы перада мною як на далоні і ўсе згадныя – пара б ужо даўно прывыкнуць да гэтага. Для засваення маёй

Скачать книгу