ТОП просматриваемых книг сайта:
Сонечны чалавек (зборнік). Андрэй Дзічэнка
Читать онлайн.Название Сонечны чалавек (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7165-03-2
Автор произведения Андрэй Дзічэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Электронная кнігарня
Издательство Электронная книгарня
Іра дастала аркушык і пачала маляваць кветкі. Калі Іра шмат думала і крыўдзілася, яна заўсёды малявала кветкі. Настаўнік вырашыў больш не турбаваць яе пытаннямі. Калі Іра нешта захоча дадаць, яна пераб'е каго заўгодна.
– Цяпер ты, Уладзік. Што ты думаеш пра нашу бягучую тэму?
«М-м-м-м-м. В-в-в-в-в-в. Г-а-а-а-а-а-а-а-а».
Набраўшы ў рот вады са шклянкі, якую ён заўсёды насіў з сабой, Уладзік забулькатаў. Праз пяць хвілін бурлькатання праглынуў ваду і працягнуў: «Еўропа не стала першапачатковай крыніцай усяго жывога. Ёй была вада. Але вада з'явілася не ў Еўропе. У тым месцы, пра якое вы нам распавядаеце, Настаўнік, ваду толькі псуюць. Злыя людзі псуюць».
Уладзік плюнуў на падлогу і расцёр далонькай плявок. Фрагмент дошкі, пафарбаванай у паглынальны чорны колер, заблішчаў.
«Вы не бачыце ў лакіраванай паверхні майго адлюстравання. Я не бачу ў Еўропе чагосьці, што здольнае паглынаць».
Уладзік сціснуў вусны і прыклаў да іх указальны палец. Настаўнік з разуменнем кіўнуў галавой. Уладзік умеў настройваць. Настаўнік жа хацеў трымаць дысцыпліну ў класе, таму быў не супраць маўчання выхаванца.
Побач з Уладзікам сядзела Лена. Вусны яе былі створаны для пацалункаў, а голас – для звонкіх песень. Лена не стала чакаць, калі Настаўнік выкліча яе, і пачала казаць сама.
«Калі я думаю пра тое, што вы мне кажаце, маю на ўвазе песню. Калі я спяваю, энергіі хапае, каб ствараць звышновыя. У Еўропы не атрымаецца стаць звышновай, таму што такая ўжо ёсць крыху на захад і ў некаторым родзе яна ад гэтай часткі свету залежыць. Вы мяне зразумелі?»
Настаўнік згодна кіўнуў. Застаўся апошні вучань, які ўвесь гэты час адседжваўся.
Кудлаты Міша надзьмуў шчокі. Ён паклаў перад сабой сшытак і, з усяе моцы націснуўшы грыфелем алоўка на паперу, нешта вымалёўваў, укладваючы ў гэты працэс не ўменне, а толькі эмоцыі.
– Міша, мой дарагі хлопчык, што такое Еўропа? – ветліва запытаўся Настаўнік.
Міша толькі злосна фыркнуў, нібы ў нос яму засунулі порах, і працягнуў драпаць лісты ў клетачку. Настаўнік падышоў да яго бліжэй і ўбачыў, што Міша малюе свастыкі, крыжы з мерцвякамі і свяцілы, прабітыя дзвюма маланкамі адразу.
Скончыўшы выводзіць апошні востраканечны калаўрот, які азначае татальнае зацьменне, хлопчык пачаў схематычна адлюстроўваць гару з прабітых чалавечых чэрапаў.
Настрой у Настаўніка зусім сапсаваўся. Справа ў тым, што Міша бачыў будучыню, а таму і без пытання ведаў, што будзе з усімі вучнямі. І ўжо тым больш з Еўропай.
Манеўры Таццяны
Таццяна была паэтэсай. Таму кожны раз, знаходзячыся ў адзіноце, яна марыла, што ў адзін цудоўны дзень людзі пачнуць пазнаваць яе на вуліцы і прасіць паставіць росчырк на аркушы паперы. Яшчэ ў дзяцінстве дзяўчынка паверыла ў словы, якія вымаўляла сваім голасам. Зараджаныя магічнай энергіяй, яны змогуць тварыць цуды з успрыманнем