ТОП просматриваемых книг сайта:
Ноч цмока. Валеры Гапееў
Читать онлайн.Название Ноч цмока
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7140-18-3
Автор произведения Валеры Гапееў
Издательство Электронная книгарня
Тады Надзея выйшла з майго душа, загорнутая ў вялікі ручнік, прысела на ўскрайчык канапы і прамовіла ціха:
– Ты выбачай… Прыкідвацца з табой не буду… У мяне пасля разводу не было мужчын … – І тут жа прымружылася, у вачах успыхнулі агеньчыкі: – Забылася, што ўмела! Але і стрымлівацца не буду, як успомню!.
Сённяшняя гвалтоўная смерць маладой жанчыны была другой за час маёй працы ў пракуратуры. Вяртаўся дадому і думаў: як добра, што ёсць Надзея! За кароткі час я зразумеў, як многа яна значыць у маім жыцці. І не толькі як жанчына, а дакладней, зусім не столькі, а больш як сябар, якога паважаеш за яго розум, уменне слухаць, патрапляць у размове з табой на адну хвалю, разумець пачуцці і жаданні і не крыўдаваць, калі яны не супадуць з тваімі.
Пабачыў Надзею здалёк – на ёй была яе заўсёдная для работ на агародзе яркая жоўтая майка. Яна палівала грады са шланга: хмурныя дні ішлі адзін за другім без дажджу, вільготнасць часам вісела ў паветры, але зямля сохла. Абапёрся аб агароджу, павітаўся, адзначаючы для сябе: у такі позні час Надзея спецыяльна выйшла паліваць агарод – чакае мяне.
Яна кінула шланг, абцерла рукі аб запэцканыя шорты, падышла.
– Чайнік пастаўлю. Пасядзіш са мной?
Я не проста запрашаў, Надзея не магла не адчуць у маіх словах сапраўдную просьбу.
– Выпіць ты выпіў, а чым закусваў? – строга спытала яна. – Пачакае чайнік. Давай да мяне заходзь, я зварыла суп фасолевы з грыбамі. Заходзь, не мніся, не панясу ж я каструлю да цябе!
Я падпарадкаваўся. У Надзеінай хаце я ўжо быў два разы, то рушыў смела.
Яна не пыталася ні пра што, сядзела насупраць, глядзела, як я еў. Пасля супу паставіла на стол талерку з бульбяным пюрэ і кавалкам смажанай курыцы.
– Я наеўся, – квола засупраціўляўся я.
– Еш! – строга загадала Надзея, і дадала мякчэй: – Ты ж галодны ўвесь дзень…
– Ты, пэўна, чула пра сённяшняе?
– Знаю, расказвалі, – са скрухай уздыхнула Надзея. – Так шкада…
– Ты ведала Насцю Грыцук? – здагадаўся я аб прычыне скрухі.
– Так, – сумна пацвердзіла Надзея. – Ведзьма ведзьму ведаць павінна…
– Ты пра што? – са здзіўленнем зазірнуў я ў Надзеіны вочы.
– Я ж сказала табе: ведзьма ведзьму ведае. Насця – ведзьма, дачка ведзьмака. І я ведзьма, калі верыць былой свякрусе. Бо я чары навяла на яе сына, і той дапіўся да белай пены і сутаргаў…
Надзея памаўчала трошкі, сустрэла мой дапытлівы позірк і дадала:
– У мяне бабка, мама бацькі, казалі, была вядзьмаркай. Вучыла жанок