Скачать книгу

З такімі можна працаваць.

      “Повторите”, – мякка, але ўладна сказаў доктар і ўзяў яе за падбародзьдзе.

      “Чаёчку не хотите?”

      “Ещё раз”.

      “Чаёчку не хотите?”

      “Еще”.

      “Чаёчку не хотите?”

      “Повторите это тринадцать раз подряд”.

      Яна паглядзела на яго так бездапаможна, што доктару зрабілася брыдка. Яна нічым не адрозьніваецца ад жывёлы. Толькі языком. Толькі тым, што ёй, празь нейкі капрыз прыроды, быў дадзены язык. Язык зь вялікай літары. Вялікі і магутны, надзея і апора. Чаму ёй? Чым яна заслужыла? Чым гэтая жывёліна заслужыла такі дарунак – які яна марнуе, кожны дзень марнуе, псуе, ня ўмеючы нават правільна ім карыстацца?

      У сьвеце так шмат несправядлівасьці. Выправіць якую могуць толькі дактары. Не палітыкі, не мастакі, ня грошы. Толькі дактары.

      “Я сказал, повторите это тринадцать раз подряд”.

      І яна пачала паўтараць. Было відаць, што яна пры гэтым лічыць у галаве: адзін, два, тры, чатыры… Старанна лічыць. Баіцца зьбіцца. Жывёліна. Доктар не лічыў. Яму было абсалютна бяз розьніцы, колькі разоў яна гэта скажа. Ён чуў, а яна не. Вось што было важна.

      “Прекрасно, – сказаў доктар ухвальна, калі яна спынілася. – Вы же тоже проходили курс у меня, не правда ли?”

      “Да. Пять лет назад”.

      “Вы молодец, – усьміхнуўся ён. – Знаете, принесите мне чаю… Это была хорошая мысль. Только вот сначала…”

      Яна спынілася на парозе.

      “Повторите это, про чаёчек, еще тридцаць раз. Станьте вот сюда. Смотрите мне в глаза. И повторяйте. Ну, начинаем”.

      Яна маўчала. Ён адвярнуўся і потым рэзка пракрычаў ёй у твар:

      “Ну, пошла! Кому сказал?!”

      “Чаёчку не хотите… Чаёчку не хотите…” – залапатала мэдсястра, а ён глядзеў ёй у рот, дзе мільгалі жоўтым касьцяным бляскам зубы і з напругаю працаваў ледзь бачны язык.

      “Вы неправильно произносите “чь”, – казаў ён ласкава, пакуль яна аднастайна паўтарала свой прысуд. – Вы ленитесь. Вы не хотите дать языку сделать свое дело. Отпустите его на волю. Или ему снова что-то мешает? А? Откройте рот!” – сказаў доктар у поўнай цішыні. Яе парушала толькі гэтая чортава муха.

      “Так и есть, – сказаў доктар і пацокаў языком. – У вас снова опухоль. Еще совсем маленькая. Кость увеличилась. Пока что обойдемся без хирургии. Просто повторяйте это, про чаёк, и старайтесь следить за собой. Да не здесь!” – крыкнуў ён, калі яна пачала зноў паўтараць практыкаваньне. – “У себя в корпусе, или, не знаю, в туалете. Мне уже хватило на сегодня ваших чаёчкаў… Принесите мне чаю, наконец. Сколько можно меня дразнить? И перестаньне брызгать на себя этим вонючим лаком! Вы всех мух ко мне переселите, они вьются за вами, как дети!”

      Асыстэнтка ўцягнула галаву ў плечы і пабегла да дзьвярэй.

      “Пошла! Пошла!” – прыкрыкнуў на яе доктар. А як інакш – калі ёй падабаецца. Цяпер яна будзе некалькі начэй запар прапаноўваць яму чаёчку ў сьне. Доктар ведаў, што яна ў яго закаханая. Часам ён думаў, што цікава было б праверыць, з навуковага

Скачать книгу