ТОП просматриваемых книг сайта:
Рыбін горад. Наталка Бабіна
Читать онлайн.Название Рыбін горад
Год выпуска 2011
isbn 978-985-7165-85-8
Автор произведения Наталка Бабіна
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Ну і што? Казік з Лінай ужо не немаўляты, а мае кабылкі дык і зусім дарослыя. Ім там напэўна будзе цікава. Нас запрасіў мясцовы святар, ён арганізаваў у Кастамалотах невялікі скансен: экскурсіі па наваколлі, царква, якую пабудавалі адразу па прыняцці уніі, старыя дамы пад саламянымі стрэхамі… Нашы з лячэбніцы ўжо былі, проста ў захапленні засталіся. Ёсць што паглядзець. Рыбалка на Бугу, зноў жа. А то, як гаворыць мой муж, – горад над Бугам, горад над Бугам… а таго Буга ў вочы не пабачыш… Словам, звані Уляне, хай бяжыць да натарыуса афармляць дазвол на выезд. Хай дзеці лепш пабудуць за мяжой. Уляна як у вір скача, ты ў нешта такое ўляпалася незразумелае – давай пакуль патрымаем дзяцей далей ад роднай краіны.
Уляна павінна была прывезці ў Дабрацічы з Менска сваіх дзяцей, Ліну ды Казіка, але з улікам апошніх падзеяў іхняе знаходжанне ў Дабрацічах выглядала ўжо папросту небяспечным. Таму прапанова Зарніцкай прываблівала.
Ліна – хросніца ЗарынадБугам, і тая ставіцца да яе з асаблівай пяшчотай. Ды і наогул яна, хоць і носіць чырвоныя пінжакі і варочае мільёнамі, ставіцца з пяшчотай да ўсяго, што варушыцца – зрэшты, і да таго, што не варушыцца таксама. І дочкі яе, «кабылкі», такія ж, як мама. Замежныя пашпарты ў Уліных дзяцей былі – помніцца, і дазвол на выезд Уляна з Юркам афармлялі яшчэ на пачатку лета – словам, я прызнала, што гэта было б някепска, перагаварыла з сястрой, і Лена памчалася ўсё арганізоўваць, паабяцаўшы праз дзве гадзіны прыехаць яшчэ раз.
Але пра які вір гаварыла Зарніцкая? Што ў яго скача Уляна? Я не паспела гэтага абдумаць, бо мяне наведаў яшчэ адзін чалавек.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.