ТОП просматриваемых книг сайта:
Таўсьціла і лешч. Андрэй Адамовіч
Читать онлайн.Название Таўсьціла і лешч
Год выпуска 2015
isbn 978-609-8147-45-2
Автор произведения Андрэй Адамовіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Ты, тоўсты, калі працу сабе знойдзеш? Не магу зразумець, за які х-й вы, армяне, жывяцё? Ці ты ляшча чакаеш? І вось яшчэ ні халеры не разумею. Як так, грошай няма, а такую сраку ад’еў?
– Дарэчы пра грошы. Зь цябе дзьвесьце рубасаў на бэнз і за прыкормкі. Ты мне яшчэ дзьве кармушкі ўтапіў, але я ўжо ня згадваю.
Віктар, закаціўшы вочы ўгору, марудна выцягнуў пачак грошай з кішэні, аддзяліў дзьве паперкі й закінуў іх у бардачок.
– Паехалі па рачэўні. Тут недалёка, я пакажу. Трапілі яны ня ў краму, а да звычайнага пяціпавярховіка. Віктар патлумачыў па тэлефоне, што яны дамаўляліся на форуме, і ім назвалі кватэру.
– Там ракі хаця б ёсьць?
– Ёсьць, – адказаў Максім. – Я ў справаздачах бачыў фоткі. Нават на вуды цягаюць.
Яны зрабілі прыпынак на трэцім паверсе, і Максім узгадаў, як удаваў, быццам чытае гэтую тэму на форуме, а сам неўпрыкмет пераключаў браўзэр на стужку ў сацсетцы. Толькі калі дзьверы двума паверхамі вышэй адчыніліся, Віктар працягнуў уздымацца, і Максіму не засталося нічога іншага, як даганяць.
– Што? Высока? Затое мне бачна, што вы не зь мянтоўкі.
– Гэта чаму? Во гэты таўсьціла – сапраўдны ж дзікі прапар.
– Ладна. Вось толькі такія засталіся.
Віктар і Максім узялі прылады й пачалі круціць іх у руках, раскладаючы й зноў зьбіраючы. Ячэйкі ў рачэўнях выявіліся на два мілімэтры меншымі, чым дазвалялі правілы, але Віктар не зьвярнуў увагі на словы Максіма й набыў.
– Зь дзяцінства ракаў ня еў. Вельмі ж хочацца. Пад піва.
Горад стаяў, забіты машынамі офісных працаўнікоў, якія пакуль былі толькі лятэнтнымі вудзільшчыкамі, бо рыбалка цяпер усё часьцей нагадвала бег навыперадкі, дзе галоўным было першым апынуцца на месцы.
– Ля мятра спыніся. Забярэм яшчэ аднаго фідараса.
– Зноў кагосьці паклікаў?
– А то як жа. Ты ж за стырном.
Ткача было відно здалёк, выдаваў футарал для вудаў, які мог месьціць і стрэльбу, але быў чырвоны ў блакітныя гарохі.
– Вось замовіў сабе ў Кітаі. Даслалі, маць яго паднябёсную.
– Ты на бэнзін скідацца будзеш? – запытаў Максім, але ніхто не адказаў.
На выезьдзе з гораду яны заехалі на стаяку гіпэрмаркета. Максім хутка выбраў сабе сасіскі й хлеб. Хлопцаў ён знайшоў ля піва. Каб не кандыцыянэры, Максім бы ня вытрымаў працэсу выбару пеннага.
– Давай вось зь вішняй возьмем, яно чырвонае мусіць быць. Як ракі.
Ткач у рыфму вылаяўся, і яны абодва зарагаталі, азіраючыся, ці не пачула іх якая-небудзь бабка.
– А ты, жырабасіна, якое будзеш?
– Тваімі новымі жартамі, думаю, нап’юся.
– Тару давай, за мной толькі пену адстойвай! Так янызгубіліпрынамсіпятнаццаць хвілінаў. Ужо на паркоўцы, бітма забіўшы машыну плястыкавымі бутэлькамі, узгадалі, што ніхто ж ня ўзяў дровы й батарэйкі ў ліхтар, – вярнуліся. Хацелі прымусіць заплаціць Ткача, бо ён не скідаўся на бэнзін, але той пагадзіўся, толькі