ТОП просматриваемых книг сайта:
Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. Уладзіслаў Ахроменка
Читать онлайн.Название Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша
Год выпуска 2017
isbn 978-985-6906-31-5
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Дурныя Бульбашы абралі ці не самыя няплодныя землі; да таго ж, апошні ледавік прыцягнуў на выспы процьму валуноў, якія трэба было прыбіраць з палеткаў, пашаў, сенажацяў і градаў. Менавіта гэтая акалічнасць і паспрыяла прыроднаму бульбашоўскаму працалюбству. Колькасць перанесеных камянёў трэ’ было запісваць, і гэта, у сваю чаргу, паўплывала на традыцыйную бульбашоўскую любоў да пісьменства і кніжнай справы. З непатрэбных брылаў Бульбашы складалі шматлікія бажніцы, і гэта – ці не галоўная прычына балотнай рэлігійнасці. Рэгулярны перанос цяжараў вымагаў неадкладнага зняцця стрэсу, і гэта – аснова нязводнага бульбашоўскага п’янства. Да таго ж, у Бульбашоў было непрынята скардзіцца на жыццё суседзям, і таму вакол лічылі, што ў пацвілай дрыгве сапраўды пануюць райскія парадкі.
Праўда, тагачасныя бульбашоўскія кіраўнікі ўважалі сваіх падданых апошнім быдлам, ацэньваючы жыццё тутэйшага земляроба-працаголіка нават танней за жыццё паляўнічага сабакі. Але памяркоўныя балотныя людзі ніколі не спрабавалі зрынуць непаважную ўладу; усё, што адбывалася на суседніх землях, заставалася па-за межамі іх увагі, інтарэсаў і ўплываў. У свядомасці прыдушанага працай людства традыцыйна панавалі дзве канцэптуальныя ідэі: “Можа, так яно і трэба?..” і “Абы было ціха!..”
Такім чынам, розніца менталітэтаў Кацапаў, Хахлоў і Бульбашоў сталася незваротнай, што канчаткова і вызначыла далейшыя гістарычныя лёсы гэтых народаў.
Хто смяецца апошнім
Старажытныя этнографы і псіхолагі аднадушна адзначалі абыякавае стаўленне Кацапаў, Хахлоў і Бульбашоў да ўласнае гістарычнае спадчыны. Прычына такой дзікай з’явы палягала навідавоку: мазгі братэрскіх народаў, атручаная самагонам, півам і брагай, не маглі ўтрымаць у памяці больш за тры пакалення продкаў.
Так з цягам часу нашчадкі сыноў Homo Slavіanikus'а канчаткова заблыталіся, якому народу належыць прывілея першародства. Аднойчы Кацапы, Хахлы і Бульбашы пастанавілі сабрацца разам, каб высветліць гэтае пытанне, а заадно – канчаткова правесці дэмаркацыйныя межы сувярэнных княстваў. Месцам сустрэчы князі абралі пракаветную пушчу ў раёне бульбашоўскіх Віскулёў. Спецыяльна для гэтага была збудавана дыпламатычная рэзыдэнцыя – так званы Камянецкі стоўп з чырвонае цэглы.
Кацапы дэлегавалі на братэрскі саміт князя Аляксандра, Хахлы – князя Данілу Галіцкага, а Бульбашы – полацкага князя Вячаслава Барысавіча, больш вядомага як князь Вячка.
Першыя тры дні, як і вядзецца на дыпламатычных сустрэчах, правадыры трох братэрскіх народаў прысвяцілі немудрагелістым забавам: пілі самагон, смажылі зубровыя тушы і спаборнічалі, хто далей пусціць стралу з вежавай байніцы. На чацверты дзень саміту князі дапіліся да белай гарачкі. У гонар гэтае падзеі вежу з чырвонае цэглы назвалі Белай, а пушчу ў раёне Віскулёў,