Скачать книгу

новалацінскай паэзіі, у якой вылучаліся Мікола Гусоўскі, што стварыў славутую “Песню пра зубра”, а таксама Ян Вісліцкі, які напісаў паэму “Пруская вайна” (1516), прысвечаную Грунвальдскай бітве. У першай рэдакцыі “Статута Вялікага Княства Літоўскага” (1529) быў змешчаны верш Яна Казіміра Пашкевіча “Польска квітнет лаціною…” (1621), які раскрываў асноўныя тэндэнцыі часу ў грамадскім жыцці, а таксама ў вершаскладанні.

      Сімяон Полацкі

      “…Писах в начале по языку тому. Иже свойственный бъл моему дому”, – адзначаў царкоўны дзеяч, пісьменнік і публіцыст Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629–1680), які стаў найбольш значнай фігурай у паэзіі XVII ст., распрацаваў паэтыку (асновы, тэхніку) вершаскладання. Пасля сканчэння Кіева-Магілянскага калегіума Сімяон Полацкі служыў у Богаяўленскім манастыры ў Полацку, а потым – у Маскве, вучыў дзяцей цара, сярод яго вучняў быў маленькі Пётр I. Сімяон Полацкі распрацаваў новы паэтычны жанр – дэкламацыю, выдаў некалькі паэтычных зборнікаў. У сваіх вершах шырока выкарыстоўваў біблейскія сюжэты. У творах узнімаў вострыя філасофскія праблемы. З імем Сімяона Полацкага звязана зараджэнне ўсходнеславянскага барока, якому ўласцівы драматызм, патэтыка, складанасць формы. У далейшым на працягу ста гадоў развіцця беларускай літаратуры складвалася цэлая галіна паэтычнай творчасці, якая вызначаецца эстэтыкай барока. Гэта былі павучальныя духоўныя вершы і канты (харавыя песні-гімны) і шматлікія творы свецкай паэзіі – грамадска-філасофская, песенна-інтымная лірыка, а таксама гумарыстычныя і парадыйна-сатырычныя вершы. Побач з “высокім” барока, якое адпавядала эстэтычным густам арыстакратаў, заможнай шляхты, у беларускай літаратуры развівалася “сярэдняе” і “нізкае” барока, у такім стылі ствараліся ўзоры парадыйна-сатырычнай, панегірычнай і песенна-інтымнай лірыкі. Але, мажліва, менавіта яны станавіліся найбольш распаўсюджанымі ў народзе, іх асабліва любілі простыя людзі, перадаючы з пакалення ў пакаленне. У вуснай паэтычнай форме творы Сімяона Полацкага доўга бытавалі на Беларусі. Многія з тых першых вершаваных спроб арганічна ўвайшлі ў скарбонку вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, сталі неад’емнай часткай беларускага фальклору, заклаўшы трывалыя традыцыі народнай песеннай творчасці.

      У канцы XVI ст. і асабліва ў XVIII ст. развіваліся драматургічныя жанры. Шырока была распаўсюджана ў Беларусі школьная драма. Творы, якія ставіліся ў брацкіх школах, езуіцкіх калегіумах, ствараліся на лацінскай і польскай мовах, таму што сам школьны тэатр узнік як сродак удасканальвання лацінскай мовы, выхавання пэўных эстэтычных густаў і толькі пазней выкарыстоўваўся для пашырэння рэлігійных ідэй. У межах школьнай драмы развіваўся жанр інтэрмедыі – камедыйных сцэнак на бытавыя тэмы. Інтэрмедыі выконваліся ў асноўным на беларускай мове. Персанажамі, якія дзейнічалі ў сцэнках, былі селянін, казак, салдат, карчмар, чорт, шкаляр, пан. Яны паўставалі ў творах у смешным, карыкатурным выглядзе. Менавіта

Скачать книгу