Скачать книгу

паляўнічых подзвігаў роду Іваноўскіх. Гэта была група лугоў паверхняй каля 2 кв. км, тут было шмат вокнаў з вадой і глыбокіх багністых саджалак. Кятуркі нельга было прайсці без рызыкі ўтапіцца.

      Але ідзём наперад, пераходзім масток і бачым 30-метровы ўзгорак. На ім старыя ліпы ствараюць вышчарбленую, непрыгожую алею. Адсюль пачынаецца Шайбакполе – ладны, 500-гектарны, маёнтак Райхеляў, блізкіх сваякоў Іваноўскіх (як яны атрымалі гэту маёмасць, я пісаў вышэй).

      Сам падворак Шайбакполя меў каля гектара. З аднаго боку стаялі вялікія стадолы, стайні, аборы. З другога – быў прыгожы драўляны свіран, руіны палаца і вялікі сад. Жылога дома не было. Райхелі жылі ў адрамантаваным старым лямусе. У наш неспакойны час, калі здараліся ўсялякія наезды і напады, лямусы выконвалі ролю не толькі сямейнага архіва, але і крэпасці. Гэтак было і ў Шайбакполі. Лямус меў муры метровай таўшчыні, малыя ваконцы, замест печаў вялікі камін з напалову адкрытым вогнішчам. Зімой там было надзвычай холадна і ў любы час года цесна, месца для жыцця не хапала.

      Шайбакполе ў 1930-я гг. славілася вялікай колькасцю сабак, якіх было каля 10. Гэтых сабак кармілі рэдка, і яны вынішчалі ваколіцы маёнтка. Калі на падворку з’яўляўся нехта чужы, уся зграя адразу з гучным лаем кідалася на яго. Уязджаючы на ровары, перад брамай трэба было добра разагнацца і потым высока ўздымаць ногі, ажно на руль, і маліцца, каб разгону хапіла даехаць да ўваходных дзвярэй.

      Калі госці прыязджалі коньмі, частка сабак скакала да мордаў і горла коней, частка хапала іх за ногі, а частка кідалася да воза, каб ухапіць гасцей. Пры гэтым з лямуса выбягаў нехта з гаспадароў і, вырваўшы пас з штаноў, адганяў сабак, прытрымліваючы спадаючыя штаны. Госці бараніліся ад сабак усім, што ўхапілі ў рукі. На шчасце, праз нейкі час сабакам гэтая забава надакучвала, гаспадары заканчвалі свае «палавецкія пляскі» і міла сустракалі гасцей, пасля чаго яны сходзілі з воза. Госці ўваходзілі ў дом, а там ім у ногі кідаліся іншыя кудлатыя стварэнні!

      З тымі сабакамі бывалі розныя гісторыі. Казімір Іваноўскі ўспамінаў, як яго стрыечныя браты, сыны Вацлава Іваноўскага з фальварка Рагачоўшчына, знайшлі малога ваўчка з хворай нагой і выхавалі яго з шчанюкамі. Воўк атрымаў мянушку Акела. Гэта быў вельмі спакойны звер і толькі калі-нікалі выў на месяц.. «Неяк у пошуках сукі дабег да Шайбакполя, дзе чарговая сука сабрала вакол сабе з ваколіц вяршкі сабачай моладзі. … Пасля гэтага жыў то ў Рагачоўшчыне, то ў Шайбакполі», – пісаў Казімір, пляменнік Вацлава і Алены Іваноўскіх.

      Гэтак воўк знайшоў дарогу да Райхеляў. Дзядзька Іваноўскіх – Мечыслаў Райхель меў шмат неўжытковай зямлі і таму гадаваў на ёй некалькі сотняў авечак. Калі надыходзілі халады, авечак заганялі ў абору. Неяк, калі была поўня, Акела, гэтак звалі гэтага воўка, пачуў кліч продкаў. Падкапаўся пад абору і за душыў каля 20 авечак, яшчэ столькі ж пакалечыў. Мечыслаў Райхель, як суддзя, вырашыў, што за воўка адказвае яго гаспадар і таму адаслаў Сабіне Іваноўскай, першай

Скачать книгу