ТОП просматриваемых книг сайта:
Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Леанід Лаўрэш
Читать онлайн.Название Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць
Год выпуска 0
isbn 9785006462656
Автор произведения Леанід Лаўрэш
Издательство Издательские решения
На другім паверсе палаца некалькі пакояў займала жонка Леанарда Іваноўскага, бабуля Ядвіга, той жа Казімір помніў, што «У бабуліных пакоях заўсёды цёпла і ўтульна, на сценах вісяць фотаздымкі яе пецярых дзяцей і ўнукаў. Дзядзька Ежы трымае на каленях сваю малую дачушку Ванду, каля яго – фотаздымкі Стэфана, Вацака, Юркі, Ганкі (фотаздымкі ўнукаў, – Л. Л.), таксама і маёй сям’і. Каля свайго вялікага ложка бабця мае ліхтар, у якім заўсёды гарыць свечка. Пад свечкай стаіць талерка, у якую сцякае парафін. У бабулі мы нядоўга, дамаўляемся пра сустрэчу на заўтра і ляцім аглядзець гаспадарку. Па дарозе сустракаем цёцю Алену, як заўсёды, яна мае для нас шырокую ўсмешку, пахне коньмі і хартамі».
Суседні маёнтак Шайбакполе
Лябёдка знаходзіцца ў старажытным месцы гістарычнай Літвы. Пра міфічную гісторыю суседняга Шайбакполя16, у свой час расказалі Тэадор Нарбут і Адам Кіркор. І насамрэч на палях гэтага суседняга з Іваноўскімі маёнтка стаялі курганы і Алена з Іваноўскіх, мела знойдзены ў адным з тых курганоў мела цяжкі, масіўны і досыць прымітыўны пярсцёнак які меў выгляд быццам двух сплеценых вужоў. Алена любіла і часта насіла гэтую рэч.
Ня дзіва, што людзі з ваколіц Лябёдкі лічылі, што старажытныя духі ўпадабалі сабе руіны палацу ў Шайбакполі. У 1930-я гг. ад палаца засталіся толькі фрагменты сцен з гнёздамі бацяноў, але навакольныя людзі ведалі, што каля руін павінны былі з’яўляцца 7 паненак у белых кашулях са свечкамі ў руках ці рыцар на белым кані. Пляменнікі Алены спрабавалі спраўдзіць гэту легенду і неяк прасядзелі ўсю ноч, але, акрамя гукання савы, палётаў кажана, піску шчуроў, крокаў вожыка, нічога не ўбачылі і не пачулі. Таксама, у Лябёдцы расказвалі зімовай ноччу конна вяртаўся з мястэчка. Стаялі моцныя маразы, і, зразумела, эканом добра «пагрэўся» ў карчме. На мяжы Лябёдкі пры дарозе стаяў стары трухлявы драўляны крыж, цалкам сівы ад марозу. Калі эканом ехаў каля крыжа,
16
Паходжанне назвы вёскі звязана з паданнем, паводле якога ў 13 ст. на гэтым месцы былі разгромлены войскі мангольскага хана Шайбака. Адпаведна іншаму паданню, на месцы сучаснай вёскі размяшчаўся ваенны лагер хана, а бітва адбылася каля вёскі Галавічполе. Згодна з пісьмовымі крыніцамі, у 1567 г. Шайбакполе – вёска Лідскага павета, уладанне Александровічаў. У 1690 г. на тэрыторыі Васілішкаўскай парафіі знаходзіліся Шайбакішкі – уладанне Гурыновіча (4 дымы). У 1770 г. каля вёскі дзейнічаў Шайбакпольскі францысканскі кляштар.