Скачать книгу

розных абарончых пабудоў. Вядома, што ў Гродне Вітаўт разгортвае маштабнае замкавае будаўніцтва, падарыўшы гораду адзін з найлепшых фартыфікацыйных комплексаў краіны. На стыку XIV і XV стагоддзяў у горадзе над Нёманам існуюць два каменныя замкі – Верхні і Ніжні. Падобныя сістэмы двух каменных умацаванняў знаходзіліся толькі ў некаторых найважнейшых гарадах Княства: Вільні, Троках і, як мяркуецца, Віцебску.

      Замак Брэста ў гэты час заставаўся ў асноўным драўляным, хаця, як мяркуецца, уключаў каменную вежу валынскага тыпу, так званы «столп», пабудаваны яшчэ ў XIII стагоддзі.

      У сучаснай гістарычнай літаратуры Гродна ўсё яшчэ часта называюць «другой сталіцай Вітаўта», аднак жа, які горад лічыўся першай сталіцай, Вільня або Трокі, часта не ўдакладняецца. Так ці інакш, нават калі лічыць падобны статус горада пэўным перабольшаннем, варта адзначыць, што Гродна без усялякага сумнення, разам з Трокамі, Вільняй і Коўнам, уваходзіў у пералік асноўных рэзідэнцый вялікага князя Вітаўта, а таксама часта прымаў і польскага караля Ягайлу. Важнай рэзідэнцыяй уладцаў быў таксама замак у Берасцi.

      Калі пры Вітаўце і Ягайле Берасце хутчэй знаходзіцца ў цені Гароднi, то пры Казіміры Ягелончыку горад над Бугам ужо можна назваць як мінімум не менш важнай рэзідэнцый польска-літоўскіх манархаў. Па звестках польскіх гісторыкаў, менавіта ў Гродне Казімір атрымлівае прапанову стаць валадаром Кароны, а ў Брэсце згаджаецца ўзысці на сталец Польскага каралеўства, гэта значыць у перыяд праўлення Казіміра, Гродна і Брэст у чарговы раз «дзеляць паміж сабой» важную гістарычную падзею.

      Казімір Ягелончык даволі шмат часу бавіў у берасцейскім замку, калі адпраўляўся з Кракава ў літоўскія землі, а таксама вяртаўся з Княства ў Карону.

      Важным паказчыкам палітычнага статусу як Гродна, так і Брэста можна назваць колькасць сеймаў ВКЛ, праведзеных ва ўказаных гарадах дзяржавы. Звесткі даследчыкаў аб гэтых найважнейшых актах палітычнага жыцця дзяржавы даволі моцна адрозніваюцца. Існуюць розныя погляды на пачатак сеймаў, і часта менавіта Гродна аб'яўляецца месцам правядзення першага сейма, хаця некаторыя даследчыкі адлічваюць гісторыю склікання старадаўніх парламенцкіх асамблей Княства ад схода ў Віцебску, а іншыя ад збору шляхты ў Вільнi. Так ці інакш, у большасці публікацый сталіца ВКЛ Вільня паказваецца горадам, які прыняў найбольшую колькасць сеймаў краіны, а вось другое месца займае Брэст. Гораду над Нёманам дастаецца толькі бронза ў гэтай ганаровай гонцы. Падобнае ўзвышэнне Берасця было намечана, на думку аўтара, менавіта ў перыяд праўлення Казіміра Ягелончыка, які, аднак, памёр у сваёй гродзенскай рэзідэнцыі.

      Такім чынам, грунтуючыся на статусе «другой сеймавай сталіцы» Вялікага княства Літоўскага можна казаць аб тым, што Брэст, у перыяд кіравання Казіміра Ягелончыка, а затым і Жыгімонта Старога, як мінімум не саступаў Гародне палітычнай вагой, а можа быць і пераўзыходзіў горад над Нёманам па сваім значэнні.

      Аднак ужо ў канцы праўлення Жыгімонта Аўгуста альтэрнатыўны

Скачать книгу