Скачать книгу

ў склад Літвы «шляхам гвалту»? У папярэдніх частках тэксту ў якасці нейкага абгрунтавання для гвалту прысутнічае толькі тэкст пра «рэпрэсіі» Войшалка, у якім, як чытач ужо мог пераканацца раней, няма ніякіх указанняў на этнічную прыналежнасць нібыта забітых людзей. Ці былі гэтымі ахвярамі будучага хрысціянскага падзвіжніка наваградцы, ці палонныя з ліку валынцаў, а можа быць і няўгодныя слугі-літоўцы? Аб гэтым дакумент маўчыць. А значыць ніякіх абгрунтаванняў гвалтоўнага далучэння Наваградка Баранаўскас не прывёў і яго высновы цалкам галаслоўныя.

      Пасля згадвання забойства Міндоўга, літоўскі даследчык паведамляе аб вяртанні Войшалка ў Літву з Пінска, куды да гэтага збег спадчыннік вялікага князя, баючыся забойцаў бацькi.

      «Пачуўшы аб гібелі Трэнёты, Вайшалгас адразу вярнуўся ў Навагрудак, а адтуль з пінскім і наваградскім войскамі адправіўся ў Літву займаць трон».

      Тут Баранаўскас справядліва паказвае на ўдзел пінчукоў і наваградцаў (а апошніх, нагадаю, нібыта ўключылі ў склад ВКЛ шляхам гвалту) ва ўсталяванні ўлады Войшалка. Гэты найважнейшы для гісторыі Беларусі момант летапісу прама паказвае, што продкі беларусаў яшчэ ў самым пачатку дзяржаўна-утваральных працэсаў ВКЛ у Панямонні мелі палітычную суб'ектнасць, а не з'яўляліся толькі аб'ектам заваёвы магутных літоўскіх кунігасаў, як гэта жадаюць бачыць некаторыя літоўскія спецыялісты, у тым ліку і спадар Баранаўскас.

      Далей гісторык працягвае цытаваць летапіс.

      «У Літве змоўшчыкі супраць Трэнёты ўжо падрыхтавалі глебу да прызнання сына Міндоўга вялікім князем: ″Литва же вся прияша и с радостью своего господичича″. Радасць, аднак, не была ўсеагульнай – праваслаўны князь не карыстаўся папулярнасцю ў Літве».

      І зноў Баранаўскас дазваляе сябе, кажучы па сутнасці, адсябяціну, прыпісваючы супернікам Войшалка матывы, якія не пазначаныя ў дакуменце. Чаму менавіта праваслаўнае хрышчэнне князя павінна было ствараць яму ворагаў (ці пазбаўляць папулярнасці, як гэта называе Томас), а не мноства іншых фактараў, у тым ліку і лагічнае для феадалаў суперніцтва ў барацьбе за ўладу і рэсурсы?

      Далей літоўскі гісторык апісвае падзеі, звязаныя з вакняжэннем у Літве Шварна Данілавіча і дастаткова абгрунтавана заўважае:

      «Можна зрабіць выснову, што Навагрудскае княства Вайшалгас перадаў свайму суправіцелю і намечанаму спадкаемцу Шварну. Навагрудак, такім чынам, у 1264—1267 г. можна лічыць рэзідэнцыяй субманарха Літвы».

      Хоць дзеля справядлівасці варта заўважыць: тое, што польскiя паслы заспелі Шварна ў Навагародку (ГВЛ дае такi эпiзод) не даказвае сталічнасць горада, але ўсё ж для таго, каб гаварыць, як гэта робіць Баранаўскас, пра рэзідэнцыю князя Шварна ў Навагародку ёсць некаторыя падставы.

      Далей літоўскі спецыяліст зноў прадстаўляе чарговыя здагадкі.

      «Нездарма баяўся Шварн ўлады ў Літве – Літва, якая згубіла дзесяць гадоў таму яго брата Рамана, з цяжкасцю прыняла праваслаўнага Вайшалгаса, Літва не была гатова падпарадкавацца чужому князю. Гэта

Скачать книгу