Скачать книгу

сына прывезла. Ты ж і не купаў яго, і пялёнкі не мыў. Помніш, як ён ад цябе, нібы ад чужога, адварочваўся, калі ўпершыню ўбачыў. А тут жа і парадзісе памагчы трэба. Яна ж вунь якая хворая – нічога пакуль рабіць не можа.

      Алег жа бачыў, што парадзісе таксама не падабаецца гэтая яе мітусня. Ірка ляжала ў ложку сярод белых прасцін, неяк іранічна, нават грэбліва глядзела на Тоніна ўзрушэнне, кідала ўстрывожаны погляд на мужа, які раптам часцей пачаў раіцца не з ёю, жонкаю, а з гэтаю, незнаёмаю яшчэ нядаўна, чужою яму і зараз, жанчынаю.

      Пакуль Ірка яшчэ ляжала, не хадзіла, яна сяк-так цярпела Тоніну дапамогу, а як толькі крыху ачуняла, адразу ўзялася рабіць усё сама. Але ж Сашка ўсё роўна, калі жонка выходзіла куды ў магазін, адразу прыбягаў да іх:

      – Тоня, памажы – малое плача.

      Тоня, чым бы яна ні займалася, тут жа кідала ўсю сваю працу, выцірала рукі аб фартушок і, крыкнуўшы мужу з кухні: «Алег, глядзі, каб бульба не прыгарэла», у чым стаяла – у халаце, дык у халаце, у кароценькай сукеначцы, дык у сукеначцы – бегла разам з Сашкам да яго ў кватэру. Алег бачыў, што такое ёй да душы, што яна ўжо штораз нецярплівей чакае Сашкавага званка. Алегу такія запросіны не падабаліся, але ён усё роўна глядзеў на іх пакуль што спакойна і не думаў пра большае: ну і што, калі яна збегае, ну і што з таго, калі яна паняньчыць, супакоіць дзіця.

      Дарэчы, ён і сам, незаўважна для сябе самога, пачаў клапаціцца пра лейтэнантавага першынца. Калі ў Іркі знікла малако, Алег пазнаёміў Сашку з Анцяй, прыгожай, паўнагрудай мантажніцай з іхняга завода. Яна якраз тады таксама радзіла, і ў яе было столькі малака, што сваё малое не паспявала папіваць. У яе ўжо брала малако яшчэ адна парадзіха, але Анця не адмовіла і Сашку. Адно толькі яна папрасіла за гэта добрыя грошы, таму Сашка, вярнуўшыся з поўнай бутэлечкай, жартаваў:

      – Ого, дык твая знаёмая, глядзі, круглы год запускацца не будзе. Мільянершай стане.

      Сашка штодзень бегаў да Анці па малако, але, нягледзячы на гэта, паспяваў зазірнуць і да іх. Пазней ён пачаў прыбягаць па Тоню і пры жонцы:

      – Хадзем, малая плача, а Ірка яе супакоіць не ўмее.

      Ён, Алег, значыць, нічога благога не заўважаў, а Ірка – тая ўсё бачыла. I таму, калі Алег неяк выпадкова сустрэўся з ёю на вуліцы і, павітаўшыся, хацеў прайсці міма, яна затрымала яго за рукаў:

      – Слухайце, ці гэта вы напраўду сляпы і нічога не бачыце, ці толькі прыкідваецеся?

      – А што здарылася, Іра?

      – Госпадзі, а вы і праўда, відаць, сляпы, – у яе вачах стаялі слёзы, і Алег адчуваў, што яна вось-вось расплачацца, слёзы пачнуць выкочвацца зусім і пабягуць па вейках, па зморшчынках. – Хіба вы не бачыце, што яны здраджваюць нам?

      – Хто – яны? – не прыдумаўшы адразу што-небудзь разумнейшае, спытаўся Алег і сам зразумеў, што гаворыць не тое: вядома ж хто – яны!

      Але Іра цярпліва патлумачыла яму:

      – Госпадзі, ды мой Сашка і ваша Тоня.

      I цяпер ужо яму здалося, што ў вачах яе, дзе ўсё яшчэ стаялі, як замарожаныя, слёзы, нібыта праз лёд праступала злосць і нянавісць не толькі

Скачать книгу