Аннотация

Marginalis – насычаны i захапляльны фiласофскi раман, дзеянне якога ахоплiвае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотнi персанажаў i дзясяткi краiн. Гэта пазл з мноства сюжэтных лiнiй, фiласофскiх ды псiхалагiчных матываў, якiя складаюцца ў адно цэлае. Дзеянне ў рамане разгортваецца вакол уладальнiкаў старажытнай загадкавай кнiгi. У пошуках сябе i свайго “я” героi рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзiцца на палях – па-за цэнтрам, па-за межамi. Па-за межамi гiсторыi, жыцця, увагi…

Аннотация

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі – «Дзіцячы маніфест» – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам. У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».