ТОП просматриваемых книг сайта:
Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Читать онлайн.Название Закон захавання кахання
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-273-0
Автор произведения Зінаіда Дудзюк
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Четыре четверти
– Зараз паедзем у санаторый, будзеце яшчэ і маім навігатарам, бо я ў вашым горадзе ўпершыню, – прапанаваў Касьян.
– З задавальненнем. Паедзем туды, – Ада ўзмахнула рукою, паказваючы напрамак, і не ўтрымалася, каб не спытаць. – Ці даўно вы выступаеце?
– Не так даўно, гадоў пяць.
– Шкада, што раней да нас не прыязджалі. Гледачы атрымалі вялікае задавальненне. Я таксама…
– Дзякую, – адказаў Касьян, на секунду адрываючы позірк ад дарогі. – Калі адчуваеш, што твая праца прыносіць радасць людзям, што ты – не проста блазан на сцэне, які выйшаў павесяліць публіку, а крануў іхнюю душу, самыя патаемныя струны, дык жыццё набывае сэнс.
– Дзе ваша сталае месца працы?
– У Гародні, у філармоніі, а раней сам па сабе трэнькаў.
– Не кажыце так. Вы цудоўна спявалі і ігралі. У вас нават прозвішча музычнае.
– Усе мае дзяды і прадзеды займаліся тым, што рабілі цымбалы, гуслі, скрыпкі ды гралі на гэтых інструментах на вяселлях. Адсюль і прозвішча пайшло. А я выбраў гітару, як найбольш папулярны інструмент, але ёсць у мяне задума сабраць аўтэнтычны аркестр з традыцыйнаю дудою, барабанам з бразготкамі, скрыпкаю ды цымбаламі. Як грымнем разам, дык увесь свет заскача. Толькі вы пра маю мару не пішыце, бо не здзейсніцца.
– Як жа можна не сказаць пра мару?
– Можна напісаць, што я мару яшчэ раз наведаць ваш горад. А якія тут у вас славутыя мясціны?
– Найперш – крэпасць.
– Ведаю, ужо ўчора паразглядваў бастыёны, пахадзіў па сутарэннях. Цікава, ці ёсць адметныя факты, якія датычацца гісторыі крэпасці?
– Ёсць звесткі пра так званы «Бабруйскі план», прыдуманы дзекабрыстамі Мураўёвым-Апосталам і Бястужавым-Руміным, якія ў той час камандавалі Палтаўскім і Чарнігаўскім палкамі ў крэпасці. Яны наважваліся ўзяць у закладнікі цара Аляксандра Паўлавіча, які павінен быў наведаць Бабруйск у 1823 годзе. Потым мелі намер рухацца на Пецярбург разам з высокапастаўленым палонным. Гэтую задуму аспрэчыў Песцель. І яна не здзейснілася. Цар без прыгод агледзеў Бабруйск, крэпасць і ад’ехаў. Потым, як вы ведаеце, дзекабрыстаў-зачыншчыкаў павесілі, вось такая гісторыя. Яшчэ кажуць, што ёсць пад крэпасцю шмат падземных хадоў, але я ніколі не адважвалася хадзіць па падзямеллях, і, думаю, цяпер яны ўсе заваленыя.
– Цікавая інфармацыя, – адзначыў Касьян.
– Вось мы і на месцы, – сказала Ада, калі пад’ехалі да транспартнай стаянкі.
Да будынка санаторыя, узведзенага ў стылі архітэктуры сталінскіх часоў, вяла алея абсаджаная дрэвамі, кустоўем і кветкамі. Касьян прыпаркаваў машыну. Ада паклала кветкі на сядзенне, выйшла з салона, і разам яны падаліся да адміністрацыйнага корпуса. Потым Касьян зноў