Скачать книгу

ў аўтобусе вырашыла, што пойдзе сама, без спадарожнікаў, на Чырвоную плошчу і ўсё разгледзіць як след. Выйшла на вуліцу Горкага і рушыла ў бок Крамля міма мноства крам, кафэ, музейчыкаў, рухалася з людскою ракою, якая няспынна плыла гэтаю шырокаю і прыгожаю вуліцаю, востра адчуваючы адзіноту ў гаманлівай гурме. Нават і не падумала, а проста выдыхнула: «Касьян, Касьян, як жа я цябе кахаю! Але табе няма справы да маіх пачуццяў!» І адразу адпрэчыла гэтую думку, таму што трэба было пачынаць новае жыццё без уздыхаў, згрызот і смутку. Перад паездкаю на вучобу яна рыхтавалася, шукала і занатоўвала звесткі пра тыя мясціны, дзе ў розныя гады жылі беларусы ў Маскве. Тут выхоўваў і далучаў да навукі царскіх дзяцей святар, паэт і драматург Сімяон Полацкі. Хадзіў праз Чырвоную плошчу (тады гэта быў галоўны маскоўскі базар) у друкарню, дзе выдаваў кніжкі, а пазней узначальваў манастыр. Недзе Ада чытала, што быў ён астролагам і здолеў дакладна прадказаць момант зачацця Пятра Аляксеевіча, будучага цара Пятра Першага.

      У больш позні час у Пасольскім прыказе, які знаходзіўся на тэрыторыі Крамля насупраць Спаскай вежы, працаваў перакладчыкам беларускі асветнік Ілья Капіевіч. Падрабязнасцей іх дзейнасці Ада не памятала. Трэба было вярнуцца да гістарычных крыніц, каб удакладніць звесткі пра гэтых выдатных асоб, а можа, напісаць цыкл артыкулаў пад агульнай назвай «Масква беларуская» для сваёй раёнкі. Не варта адкладваць надоўга, потым пачнуцца экзамены і залікі, не будзе часу, а пакуль светла і цёпла, самы час заняцца гістарычнымі росшукамі.

      У Ады захоўваліся запісы назваў вуліц, на якіх у свой час жылі Янка Купала і Канстанцыя Буйло. Усе гэтыя мясціны яна яшчэ збіралася наведаць. А пакуль выйшла на Чырвоную плошчу. Маўзалей наведвала раней, калі прыязджала ў Маскву на экскурсію. Тады яе асабліва ўразіў твар Леніна, падобны на лялечны. Ахова не дазваляла затрымлівацца і разглядаць правадыра пралетарыяту. Засталося непрыемнае ўражанне, якое павялічылася пасля таго, як уявіла, што гэта толькі абалонка чалавека, з якога дасталі мозг і вантробы. Такое відовішча, пры знешняй прыстойнасці, патыхае здзекам над чалавечым трупам. А сюды ж і дзяцей вадзілі! Страшны прыклад! Увогуле нормы чалавечае маралі вельмі адносныя. Герояў могуць абвясціць злачынцамі, а забойцаў – героямі. У дзяржавы свой пункт гледжання, свая ідэалогія, якою яна кіруецца і навязвае грамадзянам. Самае паскуднае, што дзяржава – гэта толькі купка людзей, якой падпарадкуецца войска, а гэта азначае, што яна валодае сілаю, супраць якой асобны чалавек паўстаць не можа.

      Ада павярнула налева, яе позірк прыцягнула прыгожая царква, вельмі яскрава размаляваная, яна пайшла да яе і раптам позіркам утаропілася ў круглую каменную калоду. Спынілася, здзіўлена разглядаючы круглае ўзвышэнне, падобнае на калоду, і нарэшце здагадалася: гэта ж Лобнае месца! Храмы рушыліся, Масква перабудоўвалася, а калода, на якой секлі галовы, працягвала стаяць! Мабыць, тут спальвалі кнігі Скарыны, прывезеныя ў Маскву купцамі, каб далучыць тутэйшых уладароў да еўрапейскай цывілізацыі. Далёка

Скачать книгу