Скачать книгу

але зноў развярэдзіла душу даўнімі гістарычнымі падзеямі, якія датычыліся суайчыннікаў, – міжвольна падумала Ада. – Нельга чалавеку адначасова жыць у мінулам і цяперашнім часе, ды яшчэ прымаць усё блізка да сэрца. Вельмі цяжкая справа. Хоць без гэтага сардэчнага болю немагчыма спасцігнуць сапраўдную сутнасць падзей, што адбыліся некалькі стагоддзяў таму, зразумець учынкі людзей, мэты і памкненні, якія рухалі імі. Але годзе ўжо на сёння ўражанняў. Трэба вяртацца ў інтэрнат, павячэраць ды класціся спаць».

      4

      Увечары Ада прымасцілася ля акна, доўга пазірала на Астанкінскую вежу, якая высока ўздымалася над шчыльнаю забудоваю і свяцілася чырвонымі агнямі. Сачыла за чародкаю гарадскіх галубоў, што ў добра асветленым горадзе не спяшалі на спачын, а ўсё яшчэ прыляталі на дах пяціпавярховага дома насупраць, садзіліся, а потым зноў некуды ляцелі. Мусіць, яны прызвычаіліся жыць у вялікім горадзе і, пакуль хадзілі па вуліцах людзі, вышуквалі сабе нейкую спажыву.

      Перад паездкаю ў Маскву Ада паабяцала сабе: не будзе ні шкадаваць аб мінулым, ні згадваць яго. Што было, тое мінула. Ды перажытае міжвольна вярталася, авалодвала настроем, перад вачамі ўсплывалі нейкія малюнкі, дыялогі, якія яна доўжыла і доўжыла, разважаючы з сабою ці з ім, Касьянам.

      У іх сустрэчы было нешта містычнае. Яшчэ ў васямнаццаць гадоў прысніўся ёй неверагодна прыгожы хлопец з залацістымі валасамі і сінімі вачамі, быццам з тых міфічных Лятаўцаў, якія зоркамі спускаюцца на зямлю, ператвараюцца ў мужчын і жывуць між людзьмі, колькі здолеюць. У сне яна цалавалася з тым хлопцам пад зорным небам. Дзіўная рэч, ёй ніколі не сніліся эратычныя сны, а звычайна бачылася нешта звязанае з яе журналісцкай працай, усё яна некуды ехала ці ішла з мноствам незнаёмых людзей. Можа, таму гэты сон урэзаўся ў памяць. Ва ўсялякі момант магла заплюшчыць вочы і зноў убачыць таго Лятаўца, як жывога, быццам толькі што з ім развіталася.

      Ада працавала, вучылася, прыглядалася да супрацоўнікаў і аднакурснікаў, але таго, якога прысніла, нідзе не сустракала. Бегала да нейкіх хлопцаў на спатканні, з некім сябравала, з некім ліставалася, але адчувала, што нікога не кахае так, каб раз – і назаўсёды. Мімаволі шукала прыснёнага, але нідзе яго не было. Таму і замуж згадзілася пайсці за Мечыслава пад націскам маці, што не бачыла вялікай розніцы паміж тымі хлопцамі, адзін з якіх патэнцыяльна мог стаць яе мужам. Прамінула шмат гадоў, перш чым лёс звёў яе нарэшце з Касьянам. Аднойчы летам яна ўбачыла афішу, на якой была выява барда з гітарай. Яна спынілася перад ёю, і сэрца закалацілася ад хвалявання. Гэта быў той самы хлопец, прыснёны ёю ў васямнаццаць гадоў. «Касьян Цымбалевіч. Аўтарскія і народныя песні, рамансы», – прачытала яна. Зірнула на дату. Канцэрт меўся адбыцца на наступны дзень у Палацы культуры шыннікаў, а таксама ў санаторыі, які знаходзіўся на Бярэзіне, побач з Бабруйскам.

      Яна, супрацоўнік раённай газеты, мела магчымасць наведваць культурныя мерапрыемствы, якія адбываліся ў горадзе, без квітка. Сядзела ў шумлівай зале і з хваляваннем чакала барда. Людзі пачалі нецярпліва

Скачать книгу